Палац Рэспублікі (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29: Радок 29:
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва =
|Пачатак будаўніцтва = 1990-я
|Заканчэнне будаўніцтва =
|Заканчэнне будаўніцтва = 2000
|Будынкі = {{Славутасць/Будынкі||||||}}
|Будынкі = {{Славутасць/Будынкі||||||}}
|Вядомыя жыхары =
|Вядомыя жыхары =
Радок 68: Радок 68:
[[Катэгорыя:Палацы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Палацы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кастрычніцкая плошча, Мінск]]
[[Катэгорыя:Кастрычніцкая плошча, Мінск]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 2001 годзе]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 2000 годзе]]
[[Катэгорыя:2001 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:2000 год у Мінску]]

Версія ад 12:35, 4 ліпеня 2017

Славутасць
Палац Рэспублікі
53°54′12″ пн. ш. 27°33′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар М. Пірагоў, Л. Зданевіч, А. Шабалін
Дата заснавання 31 снежня 2001
Будаўніцтва 1990-я2000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Рэспублікі — будынак у Мінску, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы.

Гісторыя

Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад СССР і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў 2000 годзе[1]. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося 31 снежня 2001.

Архітэктура

Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў М. Пірагова, Л. Зданевіча, А. Шабаліна. Палац завяршыў фарміраванне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, ён развівае неакласічны варыянт рацыяналістычнай архітэктуры, які бярэ пачатак ад маскоўскага Палаца з'ездаў (арх. М. Пасохін і інш., 1961 г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у 1970-1980-я гг. Аб'ём Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, фасады якога вырашаны строгім рытмам пілонаў, над ім ўзвышаецца сцэнічная каробка. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго маштаб, які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля праспекта Незалежнасці[1].

Інтэр'ер

У склад будынка ўваходзяць некалькі груп памяшканняў: глядзельнага комплекса вялікай залы на 2700 месцаў, комплекса малых зал, урадавага блока, сцэнічных, дапаможных і тэхнічных памяшканняў. Фае, размешчанае вакол глядзельнай залы, разам з тэрасаванымі ўзроўнямі кулуараў успрымаецца адзінай прасторай, адкрытай у навакольнае асяроддзе. Мастацкая канцэпцыя інтэр'ераў палаца пабудавана на спалучэнні бела-залацістай каларыстычнай гамы і сістэмы дэкаратыўна-асвятляльных элементаў, якія развіваюць фальклорную тэму (маст. У. Стальмашонак — прымаў удзел у першыя гады, В. Даўгала, Ю. Івахнішын, В. Чайка). Ідэя аўтараў складаецца ў адзінстве дэкаратыўнай, фукнцыянальнай і сімвалічнай ролі свяцільняў, для якіх былі выкарыстаны правобразы традыцыйных народных вырабаў з саломкі — «павукоў», а таксама рушнікоў з характэрным беларускім арнаментам. Універсальнасць модульнага элемента — аб'ёмнага шклянога ромба — дазволіла стварыць вялікую колькасць разнастайных кампазіцый свяцільняў у фае і залах. Лірычную тэму ўносіць у інтэр'еры палаца серыя габеленаў, прысвечаных нацыянальнай культуры і прыродзе. Гэта заслона ў вялікай зале — габелен «Беларусь» (маст. В. Грыдзіна, В. Крывашэева), заслона ў малой зале — габелен «Вясёлка» (маст. Г. Крываблоцкая), два габелены ў зале блока прэзідыума — «Мелодыя горада» і «Мелодыя края» (маст. Л. Бартлаў, В. Маркавец-Бартлава), два габелены ў зале ўрадавага блока — «Зоў зямлі» і «Абуджэнне» (маст. Н. Пілюзіна)[1].

Зноскі

  1. а б в Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4

Спасылкі