Фірдаўсі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
афармленне, вікіфікацыя
Радок 5: Радок 5:
|Подпіс =
|Подпіс =
|Імя пры нараджэнні = Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі
|Імя пры нараджэнні = Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі
|Месца нараджэння = {{МесцаНараджэння|Тус}}
|Месца нараджэння =
|Месца смерці = {{МесцаСмерці|Тус}}
|Месца смерці =
|Род дзейнасці =
|Род дзейнасці =
|Гады актыўнасці =
|Гады актыўнасці =
Радок 13: Радок 13:
|Мова твораў = персідская
|Мова твораў = персідская
}}
}}
'''Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі''' ({{lang-fa|حکیم ابوالقاسم منصور حسن فردوسی توسی}}, [[таджыкская мова|тадж.]] '''Ҳоким Абулқосим Мансур Ҳасан Фирдавси Туси'''; нар. [[935]], [[Тус]] ([[Іран]]) — [[1020]]) — [[персідская паэзія|персідскі]] паэт, аўтар эпічнай паэмы «[[Шахнамэ]]» (Кніга цароў), яму прыпісваецца таксама паэма «[[Юсуф і Зулейха]]» (біблейска-каранічны сюжэт пра {{нп3|Юсуф|Юсуфа|ru|Юсуф}}). Вельмі папулярны і лічыцца нацыянальным паэтам у [[Іран]]е, [[Таджыкістан]]е, [[Узбекістан]]е і [[Афганістан]]е.
'''Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі''' ({{lang-fa|حکیم ابوالقاسم منصور حسن فردوسی توسی}}, [[таджыкская мова|тадж.]] '''Ҳоким Абулқосим Мансур Ҳасан Фирдавси Туси'''; нар. [[935]], {{МесцаНараджэння|Тус}} ([[Іран]]) — [[1020]],{{МесцаСмерці|Тус}}) — [[персідская паэзія|персідскі]] паэт, аўтар эпічнай паэмы «[[Шахнамэ]]» (Кніга цароў), яму прыпісваецца таксама паэма «[[Юсуф і Зулейха]]» (біблейска-каранічны сюжэт пра {{нп3|Юсуф|Юсуфа|ru|Юсуф}}). Вельмі папулярны і лічыцца нацыянальным паэтам у [[Іран]]е, [[Таджыкістан]]е, [[Узбекістан]]е і [[Афганістан]]е.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 19:49, 7 ліпеня 2017

Фірдаўсі
فردوسی
Файл:Statue of Ferdowsi in Rome (detail).JPG
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі
Дата нараджэння 940[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1020[2]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў персідская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі (перс.: حکیم ابوالقاسم منصور حسن فردوسی توسی, тадж. Ҳоким Абулқосим Мансур Ҳасан Фирдавси Туси; нар. 935, Тус (Іран) — 1020,Тус) — персідскі паэт, аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» (Кніга цароў), яму прыпісваецца таксама паэма «Юсуф і Зулейха» (біблейска-каранічны сюжэт пра Юсуфа  (руск.)). Вельмі папулярны і лічыцца нацыянальным паэтам у Іране, Таджыкістане, Узбекістане і Афганістане.

Біяграфія

Фірдаўсі чытае паэму «Шах-Намэ» шаху Махмуду Газневі. Карціна В. Сурэнянца, 1913.

Нарадзіўся паміж 932 і 936 гадамі ў ваколіцах горада туса, у Харасане ў шыіцка-ісмаіліцкай сям'і дыхкана, як тады называлі памешчыкаў-феадалаў. Можна меркаваць, што маёнткі Фірдаўсі былі невялікія і толькі з цяжкасцю кармілі іх уладальнікаў, становішча якіх у гэтыя гады няспынных войн было вельмі цяжкім[3].

Пра дзяцінства і юнацтва Фірдаўсі звестак амаль няма. Ён атрымаў добрую па тым часе адукацыю, свабодна валодаў абодвума літаратурнымі мовамі Ірана той эпохі — арабскай і персідскай, і, магчыма, нават быў знаёмы і з літаратурнай мовай дамусульманскага Ірана — пехлеві .

Фірдаўсі (яго паэтычнае імя перакладаецца як «Райскі») высока цаніў веды: «Да слоў разумных ты шукай шляхі, і свет увесь прайдзі, каб веды там знайсці». Мянушку «Хакім» («мудрэц», «вучоны») ён атрымаў за глыбіню і шырыню сваіх ведаў.

Маладосць Фірдаўсі прыпадае на перыяд гісторыі Ірана, калі мясцовая феадальная арыстакратыя пасля рада гадоў арабскага панавання вызвалілася ад прыгнёту заваёўнікаў і ў аддаленых частках халіфата зноў захапіла ўладу ў свае рукі.

Доўгі час жыў у Газні, знаходзіўся на службе ў султана Махмуда Газневідскага (якому і прысвяціў «Шахнаме»). Аднак асноўная думка паэмы аб тым, што толькі спадчынныя носьбіты царскай улады маюць на яе права, не спадабалася султану Махмуду, якога больш задавальняла правамернасць сілы, а не спадчыннасці.

Па вядомай легендзе, якая не мае дакладных пацвярджэнняў, султан адмовіўся заплаціць Фірдаўсі за паэму. Гэта моцна раззлавала паэта, і ён напісаў сатыру, у якой папракаў султана паходжаннем ад раба. У выніку, ад султанской гневу Фірдаўсі быў вымушаны бегчы з краіны і бадзяцца ў беднасці да канца жыцця[4].

Існуе паданне, паводле якога незадоўга да смерці Фірдаўсі султан Махмуд выпадкова пачуў ад аднаго прыдворнага выразны верш з «Шахнамэ», запытаўся пра аўтара і даведаўся, што верш — з прысвечанай самому Махмуду «Кнігі цароў» знакамітага Фірдаўсі, які цяпер у Тусе пражывае ў беднасці. Махмуд неадкладна распарадзіўся паслаць у Тус для Фірдаўсі багаты дар (60000 сярэбраных дырхемаў — па паведамленні Арузія; 60000 залатых чырвонцаў — па позніх паданнях). А Фірдаўсі незадоўга да гэтага памёр. У той самы час, калі праз адны гарадскія вароты выносілі для пахавання яго цела, у іншыя гарадскія вароты ўваходзілі вярблюды з дарамі ад Махмуда[5].

На магіле паэта ў 1934 годзе да тысячагоддзя з дня нараджэння быў узведзены маўзалей.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  3. Фирдоуси — статья из Литературной энциклопедии 1929—1939
  4. ФИРДОУСИ
  5. А. Крымский. Фирдоуси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура

  • Фірдаўсі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 414--415. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 10).
  • А. Крымский. Фирдоуси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Истины: Изречения персидского и таджикского народов, их поэтов и мудрецов. Перевод Наума Гребнева. Издательство Наука. Главная редакция восточной литературы. Москва 1968; Спб.: Азбука-классика, 2005. 256 с ISBN 5-352-01412-6
  • Фирдоуси // Литературная энциклопедия. Т. 11, 1939.

Пераклады

На рускую мову