Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 74: | Радок 74: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
=== Пад уладай Расейскай імперыі === |
=== Пад уладай Расейскай імперыі === |
||
На пачатку XX ст. вядома як маёнтак Антонава [[Пухавіцкая воласць|Пухавіцкай воласці]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні.]] |
Першае згадванне ў XVIII ст. На пачатку XX ст. вядома як маёнтак Антонава [[Пухавіцкая воласць|Пухавіцкай воласці]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні.]] |
||
=== Найноўшы час === |
=== Найноўшы час === |
Версія ад 12:40, 12 ліпеня 2017
Вёска
Антанова
| ||||||||||||||||||||||||
Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
За 2,5 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
Назва
Назва ўтворана ад ўласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку.
Гісторыя
Пад уладай Расейскай імперыі
Першае згадванне ў XVIII ст. На пачатку XX ст. вядома як маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасьці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.
У пачатку 1930-ых гадоў створаны калгас "Чырвоны правадыр", працавала кузня.
У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі войскамі. У ліпені 1944 года вёска вызваленая.
Каля вёскі Антонава (у 1-м кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі) размешчаны Геадэзічны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Геадэзічны цэнтр пазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, што ўяўляе піраміду з трох металічных прэнтаў. Геадэзічны трыянгулятар каля вёскі Антонава быў усталяваны ў 31 траўня 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Бел геадэзія» і фірмы «Аэрогеокарт». На трыянгулятары ёсць таблічка, на якой напісана «Геаграфiчны цэнтр Рэспублікі Беларусь».
З 2008 года каля вёскі Антонава праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі».
Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Геаграфічны цэнтр Беларусі -- устаноўлены каля вёскі ў 1996 годзе.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)