Кіеўская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:
=== На украінскай мове ===
=== На украінскай мове ===
* Короткий енциклопедичний словник з культури. — К.: Україна, 2003. ISBN 966-524-105-2
* Короткий енциклопедичний словник з культури. — К.: Україна, 2003. ISBN 966-524-105-2



{{Археалагічныя культуры Беларусі}}
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}
{{Славянскія культуры жалезнага веку}}
{{Славянскія культуры жалезнага веку}}


[[Катэгорыя:Археалогія]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Расіі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]

Версія ад 10:43, 12 жніўня 2017

Кіеўская культура — археалагічная культура плямён, якія II—III — сярэдзіне V ст н.э. жылі на сучаснай тэрыторыі Кіеўскай (Поўнач), Чарнігаўскай і Сумскай абласцей Украіны, на усходе Гомельскай і поўдні Магілёўскай абласцей Беларусі, поўдзень Бранскай і захад Курскай абласцей Расіі. Вылучыў у 1953 г. украінскі археолаг В. М. Даніленка. Назва ад помнікаў, выяўленых у Кіеве і яго наваколлі. Насельніцтва жыло на селішчах плошча 0,5 — 2 га (зрэдку да 6-8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё было 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4 — 1,2 м, плошча 8 — 24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыбінёй 0,2 — 0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскі-накрыўкі і іншае) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваныпосуд. З жалеза і сталі выраблялі нажы, свердлы, нажніцы, сярпы, зброю і іншае; з косці — іголкі, спіцы, шылы; з гліны — тыглі, льячкі, грузілы, прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і іншае). З рымскіх правінцый на тэрыторыі плямён Кіеўскай культуры траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты. Большасць даследчыкаў лічыць, што Кіеўская культура сфарміраваля на аснове позназарубінецкіх старажытнасцей з уключэннем некаторых традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Існуе меркаванне, што насельніцтва Кіеўскай культуры — продкі славян, некаторыя лічаць іх усходнімі балтамі. Найбольш вядомыя помнікі кіеўскай культуры на Беларусі — Тайманава, Новы Быхаў.

Літаратура

На англійскай мове

  • Magosci, P.R. A History of Ukraine. — Toronto: University of Toronto Press, 1996. ISBN 0-8020-7820-6.

На беларускай мове

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя. — Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993.

На польскай мове

  • Błażejewski, A. Starożytni Słowianie. — Wrocław: Ossolineum, 2007

На рускай мове

  • Русанова, И. П. Славянские древности VI—IX вв. между Днепром и Западным Бугом. — М.: Наука, 1973.
  • Седов, В. В. Славяне в раннем Средневековье. — М., 1995

На украінскай мове

  • Короткий енциклопедичний словник з культури. — К.: Україна, 2003. ISBN 966-524-105-2