Рымская Іспанія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
запыт крыніцы на назву, асабліва на літару Ш |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Ancient hispania 1849.jpg|thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст.]] |
[[Выява:Ancient hispania 1849.jpg|thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст.]] |
||
'''Гішпанія''' — [[Рымская Імперыя|рымскае]] назва [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]]. |
'''Гішпанія'''{{крыніца?}} — [[Рымская Імперыя|рымскае]] назва [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]]. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 14:21, 17 жніўня 2017
Гішпанія[крыніца?] — рымскае назва Пірэнейскага паўвострава.
Гісторыя
Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай часцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.
Тым не менш Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвай Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.
Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыёклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаўся ўжо з 6-ці правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.
У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.