Рымская Іспанія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Ancient hispania 1849.jpg|thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст.]] |
[[Выява:Ancient hispania 1849.jpg|thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст.]] |
||
''' |
'''Іспанія''', або '''Гіспанія'''<!--<ref>[http://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/gistarychnyya-chargavanni-guka.htm Гістарычныя чаргаванні гукаў]</ref><ref>Гістарычны слоўнік беларускай мовы / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [Гал. рэд. А. І. Жураўскі; Склад.: Р. С. Гамзовіч і інш.]. Вып.6: Выостреный—Глядати. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — 303 с. — С. 283—284.</ref>--> ({{lang-la|Hispania}}) — [[Рымская імперыя|рымская]] назва [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]]. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 00:39, 18 жніўня 2017
Іспанія, або Гіспанія (лац.: Hispania) — рымская назва Пірэнейскага паўвострава.
Гісторыя
Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай часцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.
Тым не менш Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвай Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.
Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыяклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаўся ўжо з 6-ці правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.
У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.