Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Радок 1: Радок 1:
'''Саю́з белару́скіх патрыё́таў''' — падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя, якая дзейнічала ў [[1945]]—[[1947]] гадах у [[Горад Глыбокае|Глыбокім]] і [[Горад Паставы|Паставах]].

== Гісторыя ==
=== Глыбокае ===
Арганізацыя ўтвораная ўвосень [[1945]] года навучэнцамі [[Горад Глыбокае|Глыбоцкага]] педагагічнага вучылішча з удзелам вучняў сярэдніх школ Глыбокага.
Бальшыня сяброў Саюза беларускіх патрыётаў у гады [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ўваходзіла ў шэрагі [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладз]]<nowiki/>і, што зрабіла значны ўплыў на іх нацыянальную свядомасць. Па вызваленні тэрыторыі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] ад нямецкай адміністрацыі адбыліся змены ў навучальным працэсе, пачалася татальная [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыя]] навучальных устаноў.

Студэнты педагагічнага вучылішча Васіль Мядзелец, Антон Фурс і вучань глыбоцкай школы № 1 Алесь Юршэвіч прыходзяць да рашэння стварэння арганізацыі дзеля супрацьстаяння русіфікацыі. Галоўнай ідэяй арганізацыі становіцца гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх. У канцы 1945 года сфармаванае ядро арганізацыі, старшынёй абраны Васіль Мядзелец, сакратаром — Антон Фурс. Паводле Антона Фурса, СБП не была палітычнай арганізацыяй, яе мэта была ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці сярод людзей, з якімі павінны былі жыць і працаваць сябры арганізацыі, у прыватнасці, са школьнікамі.

Сярод асноўных палажэнняў праграмы СПБ былі сапраўдная беларуская дзяржаўнасць і самастойнасць, дзяржаўнасць [[Беларуская мова|беларускай мовы]], [[бела-чырвона-белы сцяг]] і герб [[Герб «Пагоня»|Пагоня]].

У СБП не было выразна акрэсленай структуры: існавалі пасады старшыні і сакратара. Арганізацыя падзялялася на «пяцёркі» (групы з пяці чалавек), у якіх кожны ўдзельнік ведаў чатырох астатніх і старшыню. Уся праца вялася ў «пяцёрках». Не прадугледжвалася сходаў і канферэнцый, рабіліся захады па канспірацыі. Новыя сябры абіраліся паводле рэкамендацыі. Для ўступлення ў арганізацыю складалася прысяга, тэкст якой напісаў Алесь Юршэвіч. Па прыняцці прысягі, чалавек заносіўся ў агульны спіс сябраў СБП (спіс згарэў у часе пажару разам з архівам).

[[25 сакавіка]] [[1946]] года адбылася ўрачыстая прысяга сябраў СБП, прымеркаваная да 28-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Прысяга адбывалася на кватэры Лідзіі Несцяровіч. У ёй бралі ўдзел Лідзія Несцяровіч, Васіль Мядзелец, Антон Фурс, Марыя Бабіч, Людміла Краснадубская, сёстры Алена і Ларыса Барсук. Прысягу чыталі пад бела-чырвона-белым сцягам з выявай Пагоні, якая была перасланая сябрамі Пастаўскай групы «За Беларусь».

Удзельнікі сустракаліся паміж сабой, абмяркоўвалі падзеі ў навучанні, у горадзе і краіна. Гутарылі са знаёмымі навучэнцамі, рыхтавалі новых удзельнікаў да ўступлення ў СБП.

=== «За Беларусь», Паставы ===
Суполка «За Беларусь» была заснаваная ўвосень 1945 года студэнтамі [[Горад Паставы|Пастаўскага]] педагагічнага вучылішча, Міколам Асіенкам, Алесем Дзікім, Алесем Адамовічам. Імпульсам для стварэння таксама была русіфікацыя навучання, за адказы па-беларуску сталі зніжаць адзнакі. Частка студэнтаў Глыбоцкага педагагічнага вучылішча паводле розных прычын была вымушаная перавесціся ў Пастаўскае педагагічнае вучылішча. Сярод іх быў Валянцін Лагунёнак, які ўжо быў падрыхтаваны да ўступлення ў Глыбоцкі СБП. Узімку 1945 года ён наведаў былых калегаў у Глыбокім і паведаміў, што ў Паставах фактычна стварылася моладзевая патрыятычная суполка «За Беларусь». Дакладны час стварэння суполкі невядомы. Верагодна, пастаўская суполка існавала да прыезду Лагунёнка. Былі наладжаныя кантакты паміж Глыбоцкай і Пастаўскай арганізацыямі.

У пачатку 1946 года фарміруецца ядро арганізацыі: старшыня — Мікола Асіненка, сакратар — Алесь Адамовіч, скарбнік — Ліна Бароўка. Аб'яднанне не было палітычнай арганізацыяй. Планавалася, што праца будзе накіравана на прапаганду беларускай мовы і культуры, змаганне з русіфікацыяй.

8 сакавіка 1946 года на моладзевай вечарыне на кватэры Ніны Асіенкі адбыўся сход, на якім Мікола Асіенка ўрачыста абвясціў пра існаванне арганізацыі «За Беларусь». 25 сакавіка 1946 года ў вёсцы [[Вёска Рамелькі|Рамелькі]] [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёна]] на хаце Міколы Асіенкі адбылося прыняцце прысягі сябрамі суполкі. Прысягу прымалі пад бела-чырвона-белым сцягам з выявай Пагоні, якую намалявала Алеся Умпіровіч (Фурс).

Увесну 1946 года на сустрэчы ў Глыбокім было дамоўлена пра аб'яднанне пастаўскай групы «За Беларусь» і Глыбоцкай арганізацыі СБП. Была прынятая агульная назва Саюз беларускіх патрыётаў.

=== Пасля аб'яднання ===
Агульнага кіруючага органа ў аб'яднанай арганізацыі не было. Дамоўлена пра неабходнасць перыядычных сустрэч у Глыбокім і Паставах, дзе будуць узгадняцца дзеянні суполак.

Увесну 1946 года адбыўся выпуск трэцяга курсу педагагічных вучылішч, некаторыя сябры СБП трапілі на працу ў школы.

У давер да сябраў пастаўскай групы ў давер увайшоў Алег Стахоўскі, афіцэр МДБ, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да [[тэрарызм]]<nowiki/>у. Магчыма, існавалі і іншыя правакатары, бо, паводле слоў Алесі Умпіровіч, пра існаванне арганізацыі ў Паставах ведаў увесь клас.

У лютым 1947 года МДБ праводзіць арышты сябраў СБП. [[8 лютага]] арыштаваныя Васіль Мядзелец і Антон Фурс. Пазней арышты працягваліся, вучняў забіралі з урокаў, арыштоўваліся настаўнікі-сябры СБП.

У [[Горад Мінск|Мінску]] [[16 чэрвеня|16]]—[[20 чэрвеня]] [[1947]] года былі асуджаныя 34 сябры СБП. Васіль Мядзелец, Антон Фурс, Мікола Асіненка былі прысуджаныя да расстрэла, але ў сувязі з адменай смяротнага пакарання ад [[20 мая|20 траўня]] 1947 года, яны былі асуджаныя на 25 гадоў пазбаўлення волі. У [[Горад Полацк|Полацку]] [[11 лістапада|11]]—[[12 лістапада]] 1947 года былі асуджаныя Леанід Казак, Пётра Спірковіч, Марыя і Іван Бабічы, Алена і Ларыса Барсук. У [[1948]] годзе ў Полацку былі асуджаныя Мікола Конан, Стась Савік і Алеся Умпіровіч. Двое бацькоў — Лявон Умпіровіч і Ганна Бабіч былі асуджаныя на 10 і 6 гадоў адпаведна за неданясенне на сваіх дзяцей. Лявон Умпіровіч памёр у мінскай турме. Пазбег пакарання сябра Глыбоцкай групы СБП, Віктар Дылевіч, які здолеў выехаць у Польшчу.

Сябры СБП адбывалі тэрміны ў [[ГУЛАГ|працоўна-папраўчых лагерах]]. У [[1955]]—[[1956]] гадах усе сябры былі вызваленыя. У [[1990-я|1990-х]] пачалася індывідуальная рэабілітацыя сябраў СБП.

Версія ад 15:24, 23 жніўня 2017