Лунінец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Заменена растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Лунінец у Лунінец па-над перасылкай: робат перанёс старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 13:15, 27 жніўня 2017

Горад
Лунінец
Чыгуначны вакзал
Чыгуначны вакзал
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1449
Горад з
Плошча
  • 55 км²
Вышыня цэнтра
139 м[1]
Насельніцтва
24 712 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225642 (43,44)
Аўтамабільны код
1
СААТА
1247501000
Афіцыйны сайт
luninets.info  (руск.)
Лунінец на карце Беларусі ±
Лунінец (Беларусь)
Лунінец
Лунінец (Брэсцкая вобласць)
Лунінец

Лу́нінец[3] (афіц. транс.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. У 240 км да ўсходу ад Брэста. Насельніцтва 24 712 чалавек (2017)[2].

Гісторыя

Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 года сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 года сяло завецца Лунінец. З 1588 года ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, 484 жыхары, 74 домы, вінакурня. У 1622 годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».

  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
  • Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»

Культура

Лунінецкі краязнаўчы музей.

СМІ

Славутасці

Касцёл Святога Іосіфа
Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Страчаная спадчына:

  • Сінагога.

Вядомыя асобы

Файл:Лунінец. Былая казарма (цяпер бібліятэка) і помнік Калінковічу (02).jpg
Помнік М. М. Калінковічу насупраць Цэнтральнай бібліятэкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.

Спасылкі