Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28: Радок 28:
[[Катэгорыя:Расійскія журналісты]]
[[Катэгорыя:Расійскія журналісты]]


[[be-x-old:Аляксандр Праханаў]]
[[be-x-old:Аляксандар Праханаў]]
[[de:Alexander Andrejewitsch Prochanow]]
[[de:Alexander Andrejewitsch Prochanow]]
[[en:Alexander Prokhanov]]
[[en:Alexander Prokhanov]]

Версія ад 06:35, 12 сакавіка 2009

Праханаў Аляксандр Андрэевіч (па-руску - Проханов Александр Андреевич), рускі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты "Завтра", сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.

Файл:Prakhanau.jpg
Аляксандр Праханаў

Нарадзіўся 26 лютага 1938 годзе ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 1960-1970 гадах - супрацоўнік газет "Правда", "Литературная газета". Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіёпіі і іншых "гарачых кропках". Аўтар першых нарысаў аб падзеях на востраве Даманскам падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.

У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: "Іду ў шлях мой" і "Лісты аб вёсцы". У 1972 быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах "Молодая гвардия", "Наш современник", газеце "Литературная Россия". У 1989-1991 гг. - галоўны рэдактар часопіса "Советская литература". З снежня 1990 г. - галоўны рэдактар газеты "День".

У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні 1993 года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета "День" была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты "Мы и время" і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.

У лістападзе 1993 года была зарэгістраваная газета "Завтра" і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідэраў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы - у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава "Пан Гексаген", прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію "Нацыянальны бестселлер".

Файл:Geksagen.jpg
Раман "Пан Гексаген"

Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка - "Дрэва ў цэнтры Кабула" (1982), "У востравах паляўнічы" (1984), "Малюнкі баталіста" (1989), "Апошні салдат імперыі" (1993), "Чачэнскі блюз" (1998), "Чырвона-карычневы" (1999), "Пан Гексаген" (2001), "Афрыканіст" (2002), "Крэйсерава саната" (2004), "Палітолаг" (2005) і іншыя.

Захапляецца маляваннем у стылю рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.

Мае жонку, двух сыноў и дачку.

Знешнія спасылкі