Домік вартаўніка і брама (Мір): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др CzechoBot перанёс старонку Домік вартаўніка і брама, Мір у Домік вартаўніка і брама (Мір): робат перанёс старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 12:47, 2 верасня 2017

Домік вартаўніка і брама, Мір

Домік вартаўніка і брама — помнік архітэктуры, знаходзіцца паміж Мірскім замкам і царквой-пахавальняй князёў Святаполк-Мірскіх. Пабудаваны з ёй у адным стылі з чырвонай цэглы і камянёў з бетоннымі ўстаўкамі.

Архітэктура

Помнік уяўляе сабой невялікі, квадратны ў плане, будынак, да якога прымыкае ўязная арка і каваныя вароты. Будынак з чырвонай цэглы і камянёў з бетоннымі ўстаўкамі ўяўляе сабой невялікі квадратны ў плане будынак з тамбурам (3,5*2 м). Сцены вартоўні падзелены гарызантальнымі цягамі і на кутах — рустам. Брама ўтворана лучковай аркай, перакінутай ад вартоўні на квадратны слуп.

Гісторыя

У першай палове XX ст. праз вароты праходзіла дарога з мястэчка Мір да княжацкай царквы. Над уязнымі варотамі размеешчана Іверская ікона Божай Маці падобная той, што захоўваецца на Афоне.

Упершыню домік вартаўніка ўзгадваецца ў 30-я гады XX ст. ва ўспамінах старажылаў мястэчка Мір. Пасля прыходу Чырвонай Арміі ўстанаўлення Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі у будынку працягваў жыць княжацкі вартаўнік Стэфан Карабан са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Капліцу-пахавальню, у якой ён калісьці быў званаром і дапамагаў у царкоўных службах, у 40-я гады XX ст. прыстасавалі пад зернясховішча. Парк, які застаўшыся без патрэбнага нагляду, паступова зарастаў. Стэфан Карабан памёр у 1945 годзе, але яго нашчадкі працягвалі жыць у невялікім доміку да 1990 года.

Зараз будынак прыстасаваны пад газавую кацельню для падачы цяпла ў палацавую частку замка і ў царкву-пахавальню.