Салігорск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belarus2578 (размовы | уклад) ілюстрацыя |
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Горад Салігорск у Салігорск |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 12:59, 2 верасня 2017
Горад
Салігорск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Саліго́рск[4] (афіц. транс.: Salihorsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Салігорскага раёна, на беразе Салігорскага вадасховішча. У 132 км на поўдзень ад Мінска; канцавая чыгуначная станцыя адгалінавання Слуцк—Салігорск, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Любанню, Слуцкам, Лунінцом. Насельніцтва 106 839 чалавек (2017)[3].
Гісторыя
Заснаваны ў 1958 як пасёлак Новастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага раёна ў сувязі з прамысловай распрацоўкай пакладаў калійных солей і будаўніцтвам калійнага камбіната. З жніўня 1959 ператвораны ў рабочы пасёлак Салігорск. У 1962 злучаны чыгункай са Слуцкам. У снежні 1962 — студзені 1965 у Любанскім раёне. У 1963—1979 уведзеныя ў эксплуатацыю 4 калійныя камбінаты. З 1963 горад абласнога падпарадкавання, з 1965 — цэнтр Салігорскага раёна.
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2006 — 100,8 тыс. чал.; 2009 — 101 909 чал. (1 студзеня)[5], 102 297 чал. (14 кастрычніка, перапіс)[6]; 2010 — 102 282 чал.[5]; 2011 — 103 089 чал.[5]; 2012 — 103 961 чал.[7]; 2013 — 104 745 чал.[8]; 2014 — 105 376 чал.[9]; 2015 — 105 998 чал.[10]; 2016 — 106 503 чал.[11]; 2017 — 106 839 чал.[3]
Эканоміка
Буйны цэнтр горназдабываючай прамысловасці Беларусі і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў — вытворчае аб'яднанне ААТ «Беларуськалій». Прадукцыя гэтага прадпыемства пастаўляецца ў Еўропу, Усходнюю Азію, краіны Міжземнамор'я, Паўднёвую Афрыку, Індыю, Кітай, Паўднёвую і Паўночную Амерыку - усяго больш чым ў 50 краін свету[12].
Усяго ў Салігорску 62 дзяржаўныя і акцыянерныя прадпрыемствы. Сярод найбуйнейшых — заводы горна-шахтавага абсталявання, рамонтна-механічны, зборнага жалезабетону, жалезабетонных канструкцый, даследча-эксперыментальны, клееных драўляных канструкцый, ліцейна-механічны. Лёгкая прамысловасць — АП «Купалінка» і ЗАТ «Калінка». 6 банкаў і 155 прыватных камерцыйных структур. Гасцініцы «Алеся», «Жамчужына», «Новае Палессе».
У горадзе добра развіты будаўнічы комплекс, які ўключае ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», народнае прадпрыемства «Шахтаспецбуд» і Домабудаўнічы камбінат.
Грузавыя перавозкі ажыццяўляе Аўтапарк № 3, пасажырскія — Аўтобусны парк № 1.
Абслугоўваннем гараджан займаецца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 — з дзяржаўнай формай уласнасці, 42 — з недзяржаўнай) і 11 фірменных магазінаў. У горадзе — 72 прадпрыемствы грамадскага харчавання на 7026 пасадачных месцаў.
Служба побыту прадстаўлена камбінатам бытавога абслугоўвання на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі.
Культура
- Салігорскі краязнаўчы музей.
- ДК «Будаўнікоў»
Адукацыя
У горадзе знаходзіцца 11 агульнаадукацыйных школ і тры гімназіі, дзе навучаецца каля 18 тысяч навучэнцаў, будаўнічы прафесійны коледж, педагагічны каледж, горнахімічны каледж, эканамічны тэхнікум. Працуе 31 дзіцячая дашкольная ўстанова на 6229 дзяцей. Для арганізацыі пазакласнай выхаваўчай работы дзейнічае 11 спецыялізаваных дзіцячых устаноў. Сярод іх — школа мастацтваў, музычная і мастацкая школы, станцыя юных тэхнікаў, дзіцячы тэатр танца, краязнаўчы музей, цэнтр дзіцячай творчасці.
Славутасці
- Помнік першапраходцам Салігорскіх нетраў — знаходзіцца на вул. імя В.Казлова, адкрыты ў 1977 г. у гонар салігорскіх шахцёраў горнаруднай прамысловасці Беларусі (скульптар Буралкін Г.В., арх. Ткачэнка С.Ф., Блахін У.М.)[13].
- Помнік у гонар заснавання горада Салігорска — знаходзіцца ў скверы на вул. Ленінскага Камсамола насупраць ДК Будаўнікоў, адкрыты ў 1958 годзе ў іншым месцы - каля вёскі Чыжэвічы.
- Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну размешчаны побач з цэнтральнай плошчай горада, паміж скрыжаванняў вуліц У. Леніна і В. Казлова, а таксама вуліц У.Леніна і В.Каржа. Гэты помнік выраблены ў форме бюста. Аўтары помніка: вядомы савецкі скульптар Андрэй Бембель, архітэктары Блахін В.М., Сідзельнікаў А.А.. Помнік усталяваны ў 1979 годзе. Салігорскі помнік У. Леніну занесены ў спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Беларусь[14].
- Манументальна-дэкаратыўнае мазаічнае пано «Дрэва жыцця» размешчана на сцяне 12-павярховага жылога дома, які знаходзіцца па адрасу: вул. К.Заслонава, 65. Створана ў 1993 годзе. Аўтарам пано з'яўляецца беларускі мастак-манументаліст Уладзімір Крываблоцкі.
- Помнік воінам-інтэрнацыяналістам «Чорны цюльпан» адкрыты ў 2003 годзе, знаходзіцца ў парку адпачынку «Кавалёва Лаза». Скульптар В.А. Ламейка, архітэктар І.В. Далматовіч.[13]
Гасцініцы[15]
- «Новае Палессе» (вул. Казлова, 33)
- «Алеся» ААТ «Беларуськалій» (вул. Леніна, 38)
Галерэя
-
Касцёл св. Францішка
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Салігорская царква евангелістаў «Хрыстос для ўсіх»
-
Лядовы палац спорту
-
ДК «Будаўнікоў»
-
Помнік Леніну (гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі)
Ганаровыя грамадзяне[16]
- Мікалай Захаравіч Ашэйчык
- Андрэй Мікалаевіч Башура
- Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч
- Лявонцій Дзмітрыевіч Вірыч (1951-2011)
- Фёдар Сяргеевіч Ваўчок
- Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1926-2014)
- Фёдар Фёдаравіч Гурыновіч
- Ала Валянцінаўна Дымчогла
- Міхаіл Паўлавіч Дурноў
- Браніслава Паўлаўна Забродская (1923-2002)
- Пётр Аляксеевіч Калугін
- Аляксандр Міхайлавіч Карпеза
- Валерый Міхайлавіч Кірыенка
- Аляксандр Тарасавіч Клімянкоў
- Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі
- Андрэй Уладзіміравіч Канапліцкі (1934-2000)
- Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч
- Адам Кузьміч Леановіч
- Леанід Барысавіч Міснік
- Павел Сцяпанавіч Перакосаў (1923-2007)
- Георгій Ігнатавіч Савановіч (1939-2008)
- Генадзь Антонавіч Санько
- Станіслаў Уладзіміравіч Сабалеўскі
- Ганна Сцяпанаўна Токарава (1926-2014)
- Разалія Яхімаўна Чыж (1930-2007)
Кіраўнікі горада
- Першыя сакратары гарадскога камітэта КПБ
- Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі
- Аляксандр Флегонтавіч Дзяржыцкі
- Анатолій Аляксандравіч Саматохін
- Уладзімір Сяргеевіч Патапенка
- Мікалай Мікалаевіч Трызнюк
- Старшыні гарадскога выканаўчага камітэта
- Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1959-1963)
- Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч (1963-1967)
- Канстанцін Канстанцінавіч Гец (1967-1970)
- Іван Адамовіч Кулеўскі (1970-1973)
- Мікалай Іванавіч Ефімчык (1973-1978)
- Уладзімір Сяргеевіч Патапенка (1978-1983)
- Раман Вячаслававіч Ярмаліцкі (1983-1990)
- Мікалай Фёдаравіч Юрчык (1990-1997)
- Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч (1997-2003)
- Міхаіл Міхайлавіч Амельянчук (2003-2006)
- Старшыні раённага выканаўчага камітэта
- Аляксандр Браніслававіч Рымашэўскі (2006-2017)
- (в.а.) Аляксандр Рыгоравіч Лапцік (2017)[17]
- Алег Рыгоравіч Паскробка (2017-ц.ч.)[18]
Гарады-пабрацімы[19]
- Агарак
- Кохтла-Ярве
- Ла-Луўер
- Марыямпале
- Алексін
- Беразань
- Тарашча
- Хольбек
- Чадыр-Лунга
- Чарняхоўск
- Сяньнін
- Валатоўскі раён (Наўгародская вобласць)
- Васкрасенскі раён (Маскоўская вобласць)
- Лазараўскі раён, Сочы Сочы
- Лефортава (раён Масквы)
- Падольская гарадская акруга
Вядомыя асобы
- Леанід Яўгенавіч Якубовіч, паэт
- Лявон Случанін (1914—1995), паэт
- Хведар Гурыновіч (нар. 1950), паэт, журналіст
- Леанід Іванавіч Шырын (1930-1994), паэт
- Міхаіл Жураўкоў (нар. 1961), міністр адукацыі Беларусі ў 2014—2015 гг.
- Алег Елізараў (1969—2010), мастак-авангардыст
- Леанід Вячаслававіч Купрыда, сцэнарыст, рэдактар Вышэйшай лігі КВЗ (2004—2012), былы акцёр КВЗ
- Марына Анатольеўна Маркевіч, барэц вольнага стылю, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету
- Міхаіл Васілевіч Кавалёў (1925—2007), савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч
- Ірына Іванаўна Сяржаніна (1967—1993), беларуская мастачка
- Ганна Леанідаўна Глазкова (нар. 1981), беларуская гімнастка, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Ірына Барысаўна Пад'ялоўская (нар. 1959), савецкая спартсменка (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту, шматразовая чэмпіёнка СССР
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://www.soligorsk.gov.by/ru/industry/
- ↑ а б http://shahter.by/news/reshenie-soligorskogo-rayonnogo-ispolnitelnogo-komiteta-ot-09042013-no-1015
- ↑ Афіцыйны спіс
- ↑ http://soligorsk.by/ru/gostinitsy/
- ↑ Почетные граждане - Солигорский районный исполнительный комитет
- ↑ https://www.lider-press.by/novosti/novosti-soligorska/9685-naznachen-ispolnyayushchij-obyazannosti-predsedatelya-soligorskogo-rajispolkoma
- ↑ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
- ↑ Сколько у Солигорска побратимов? // Газета "Лидер-Пресс"
Літаратура
- Солигорск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салігорск