Свята-Міхайлаўская царква (Сідаравічы): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
др CzechoBot перанёс старонку Руіны царквы, Сідаравічы у Руіны царквы (Сідаравічы): робат перанёс старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 16:52, 2 верасня 2017

Царква — праваслаўны храм у в. Сідаравічы Магілёўскага раёна. У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы. Была зачынена ў савецкі час. Заняпала.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым дахам, да якой дабудавана прамавугольная ў плане нізкая апсіда пад двухсхільным пакрыццём і прамавугольны прытвор. Грані аб'ёму маюць закамарнае арачнае рашэнне, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4