Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др CzechoBot перанёс старонку Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва, 1920 у Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): робат перанёс старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 07:25, 7 верасня 2017

Маскоўскі дагавор РСФСР і Літвы
Тып дагавора мірны дагавор
Дата падпісання 12 ліпеня 1920
Падпісалі Адольф Ёфэ
Томас Нарушэвічус
Бакі Сцяг РСФСР (1918—1937) РСФСР
Сцяг Літвы Літва
Мова руская

Маскоўскі дагавор 1920 года — мірны дагавор паміж Літвой і Савецкай Расіяй (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня 1920 г. у Маскве.

Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі на землях Беларусі летам 1920 у час савецка-польскай вайны. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны ЛітБел[1]; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і груп», у тым ліку органаў БНР.

У адпаведнасці з гэтым дагаворам савецкі бок у жніўні 1920 перадаў Літве занятую 14.7.1920 Вільню. Пасля пазнейшых няўдач Чырвонай Арміі ў канцы жніўня 1920 і заняцця польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.

Перагаворы

Перагаворы пачаліся ў маі 1920, і літоўскі бок спрабаваў выкарыстаць дзяржаўна-палітычны вакуум, які ўзнік на тэрыторыі Беларусі, найперш на паўночна-заходніх землях, пасля ліквідацыі ЛітБела, настойваючы на перадачы Літве тэрыторый Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Гродзенскай губерняў (з гарадамі Беласток, Бельск, Гродна, Брэст, Кобрын, Пружаны), Навагрудскага павета Мінскай губерні. Савецкая дэлегацыя ў адказ прадставіла этнаграфічную карту, на якой было азначана пражыванне літоўцаў толькі на тэрыторыі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні (без Вільні). Усё ж савецкі бок згадзіўся, ва ўмовах падрыхтоўкі наступлення супраць польскіх войскаў, перадаць Літве частку беларускіх земляў.[2]

Наш час

Пэўная частка радыкальных палітыкаў Літвы трактуе дагавор як падставу для тэрытарыяльных прэтэнзій да Беларусі. У ацэнках сучаснай беларускай гістарыяграфіі дагавор выступае як ваенна-палітычны акт савецкага кіраўніцтва, якое не лічылася з інтарэсамі беларускага народу.

Зноскі

  1. Фактычна — у ліпені 1919.
  2. Гісторыя Беларусі…

Крыніца

  • Документы внешней политики СССР / Мин-во иностранных дел СССР; [Комиссия по изданию дипломатических документов: А. А. Громыко (пред.) и др.]. Т. 3: 1 июля 1920 г. — 18 марта 1921 г. / Редкол.: Г. А. Белов и др. — М.: Госполитиздат, 1957. — 723 с., [7] л. карт. — С. 28 — 42.
  • Знешняя палітыка Беларусі: зборнік дакументаў і матэрыялаў / Мін-ва замежных спраў РБ [і інш.]. Т. 1: 1917 — 1922 гг. / [Склад.: У. М. Міхнюк і інш.; Рэдкал.: І. І. Антановіч (старшыня) і інш.]. — Мн.: БелНДІДАС, 1997. — 395, [1] с. — ISBN 985-6099-36-6.

Літаратура

  • У. Ф. Ладысеў. Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі (метадалагічны аспект) // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навук. артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 422 с. ISBN 985-417-834-Х.
  • Гісторыя Беларусі / Пад рэд. М. Касцюка. У 6 т. Т.5. С.113, 114.
  • Навицкас, К. Литва и Антанта (1918 – 1920 гг.) / К. Навицкас. — Вильнюс: Минтас, 1970. — 139 с. — С. 128 — 130.