Пётр Тышкевіч (ваявода менскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др →‎Сям'я: clean up з дапамогай AWB
др CzechoBot перанёс старонку Пётр Тышкевіч, ваявода менскі у Пётр Тышкевіч (ваявода менскі): робат перанёс старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 07:55, 7 верасня 2017

Пётр Тышкевіч
Piotr Tyszkiewicz
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
8-ы Ваявода менскі
6 верасня 1618 — 1631
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Бальтазар Стравінскі
10-ы Кашталян менскі
28 ліпеня 1611 — 6 верасня 1618
Папярэднік Шчасны Галоўчынскі
Пераемнік Аляксандр Слушка

Нараджэнне 30 лістапада 1571
Смерць 1631(1631)
Род Тышкевічы
Бацька Юрый Тышкевіч
Маці Тэадора Валовіч
Жонка Тэадора Галоўчынская
Дзеці Казімір, Барбара, Марыяна, Соф'я, Крысціна, Кацярына
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Пётр Тышкевіч (? — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

28 ліпеня 1611 года прызначаны кашталянам менскім, а 6 верасня 1618 — менскім ваяводам.

Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.

Сям'я

Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.

Ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінуў дзяцей:

Пасля смерці Пятра Тышкевіча яго жонка выйшла паўторна за віцебскага ваяводу Крыштафа Кішку.

Зноскі

Спасылкі