Сіні колер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
NobelBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ka:ლურჯი ფერი
Радок 371: Радок 371:
[[ja:青]]
[[ja:青]]
[[jv:Biru]]
[[jv:Biru]]
[[ka:ლურჯი ფერი]]
[[kg:Bule]]
[[kg:Bule]]
[[kn:ನೀಲಿ]]
[[kn:ನೀಲಿ]]

Версія ад 02:07, 21 сакавіка 2009

Сіні
HEX 0000FF
RGB¹ (r, g, b) (0, 0, 255)
CMYK (c, m, y, k) (100, 100, 0, 0)
HSV² (h, s, v) (240°, 100%, 100%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Сіні — назва групы колераў. Мае даўжыню хвалі 440—485 (або 420-490) нанаметраў. Адзін з "асноўных колераў" у сістэме RGB.


Сінія прыродныя фарбавальнікі, пігменты і іншыя эталоны

Бружмель
Матыль Морфа

Мінералы


Расліны і жывёлы

Іншыя прыродныя эталоны

Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі

  • Сіні часта сімвалізуе ўдар, так, у ангельскім "black and blue," азначае сіняк. "Сінякі пад вачамі" - стомленасць.
  • У старажытным Егіпце сіні выкарыстоўваўся для пазначэння праўды.
    Сіні — колер Зеўса (Юпітэра) і Геры (Юноны).
  • Шырокую цёмна-сінюю стужку мае Ордэн Падвязкі, вышэйшай рыцарскі ордэн Брытанскай кароны. Ордэн быў заснаваны ў 1348 годзе Эдуардам III.
  • Сіні — колер каралеўскай улады і высакароднага паходжання.
  • Выраз «блакітная кроў» для людзей высокага паходжання адбыўся з пераканання, што вены ў іспанскіх арыстакратаў «больш сінія», чым у простых людзей.
  • Выраз «сіняя панчоха» па стаўленні да навуковай дамы ўзыходзіць к 15 стагоддзю, калі ў Венецыі збіралася грамадства мужчын і жанчын, якія займаліся вывучэннем навук, сінія панчохі былі іх адметным атрыбутам адзежы. Гэты звычай быў запазычаны парыжскімі інтэлектуаламі ў 1590-х гадах. Сам тэрмін паўстаў у Англіі ў 1750 гадах.
  • Сіні колер брытанскай кансерватыўнай партыі.
  • У хрысціянстве сіні сімвалізуе шчырасць, разважлівасць і набожнасць.
  • У ангельскай мове сіні колер сімвалізуе смутак, меланхолію, дэпрэсію, або проста стан глыбокай задуменнасці. Сімвалічна звязваецца з станам разважання, напрыклад сіні перыяд Пікасо (1901 - 1904).
  • Сіні нярэдка асацыюецца з вадой і паветрам, колер мора, неба, ён сцішвае, стварае адчуванне расслабленасці, камфорту. Гэта колер стабільнасці, задаволенасці жыццём, сімвалізуе непераходзячыя, вечныя каштоўнасці. Знак глыбокіх роздумаў, увагі, самапаглыбленні, знак вышыні і глыбіні. Сталасць, адданасць, правасуддзе, дасканаласць і мір.

Спасылкі