Перхавічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Artsiom91Bot перанёс старонку Аграгарадок Перхавічы у Перхавічы: ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 11:44, 16 верасня 2017

Аграгарадок
Перхавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 330 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225334
Аўтамабільны код
1
Перхавічы на карце Беларусі ±
Перхавічы (Беларусь)
Перхавічы
Перхавічы (Брэсцкая вобласць)
Перхавічы

Пе́рхавічы[1] (трансліт.: Pierchavičy, руск.: Перховичи) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда, за 2 км ад р. Іса.

Гісторыя

У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменных маёнткі. Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства, жывёлагадоўля, промыслы: прадзенне, ткацтва і іншыя.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 22 сакавіка 1962 года да 1986 года цэнтр сельсавета.

Інфраструктура

Працуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Насельніцтва

Славутасці

  • Помнік землякам.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі