Тубуаі (востраў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др →‎top: clean up, перанесена: Суб'ект краіны → Рэгіён, Адміністрацыйная адзінка → Раён з дапамогай AWB
др Artsiom91Bot перанёс старонку Востраў Тубуаі у Тубуаі (востраў): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 13:09, 17 верасня 2017

У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні: народ тубуаі і Астравы Тубуаі.
Тубуаі
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча45 км²
Найвышэйшы пункт422 м
Насельніцтва2 050 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва45,56 чал./км²
Размяшчэнне
23°23′ пд. ш. 149°27′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Тубуаі
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Тубуаі (востраў) (Французская Палінезія)
Тубуаі
Тубуаі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Тубуа́і (франц.: Tubuai, таіц.: Tupua'i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Тубуаі. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Плошча - 45 км². Насельніцтва - 2050 чал. (2007 г.).

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні каралавых рыфаў. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Таітаа (422 м). У лагуне, сфарміраванай караламі, вылучаюцца пясчаныя пляжы. Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ў снежні +22 - 27° C, ў маі 21 - 26° C.

Археолагі лічаць, што востраў быў населены прадстаўнікамі культуры лапіта, продкамі сучасных тубуаі ў прамежку першых сямі - васьмі стагоддзяў ад пачатку нашай эры. У 1777 г. ён быў нанесены на карту Джэймсам Кукам. У 1789 г. яго наведалі паўстанцы з карабля "Баўнці", якія ратаваліся ад брытанскай карнай экспедыцыі. Паміж астравіцянамі і паўстанцамі ўзнік канфлікт, і праз 2 месяцы каманда "Баўнці" была вымушана пакінуць Тубуаі, каб каланізаваць далёкі бязлюдны востраў Піткэрн.

З-за эпідэмічных захворванняў, завезеных еўрапейцамі, у першай чвэрці XIX ст. мясцовае насельніцтва скарацілася прыкладна ў 10 разоў. У 1824 г. налічвалася толькі каля 300 тубыльцаў. У 1881 г. востраў быў далучаны да Французскай Палінезіі.

У наш час востраў складае адзіную камуну, якая з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам усіх астравоў Тубуаі. Галоўныя заняткі мясцовых жыхароў — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму, каву і гародніну для продажу на Таіці). На Тубуаі працуюць аэрапорт і метэаралагічная станцыя.

Спасылкі