Аблога Канстанцінопаля (1394—1402): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(Няма розніцы)

Версія ад 17:06, 17 верасня 2017

Аблога Канстанцінопаля (1394—1402) — да канца 14 ст. туркі-асманы ўжо добра замацаваліся на Балканскім паўвостраве, ваяўнічы султан Баязід дыктаваў сваю волю Візантыйскай імперыі, уладанні якой абмяжоўваліся наваколлямі Канстанцінопаля і асобнымі грэчаскімі гарадамі, сувязь з якімі ажыццяўлялася толькі па моры. У 1394 імператар Мануіл II адмовіўся дапусціць у сталіцу асманскага суддзю для рашэння спрэчак паміж хрысціянамі і мусульманамі. У адказ султан блакаваў Канстанцінопаль з сушы, і толькі тое, што асманы не мелі моцнага флоту, дазваляла грэкам забяспечваць горад харчаваннем, прывозячы яго на караблях. Не маючы сіл для супраціву, імператар спадзяваўся на ваенную дапамогу з Заходняй Еўропы, але ў 1396 годзе асманы знішчылі вялікае рыцарскае войска ў бітве пры Нікапалі. Здавалася, што доля Канстанцінопаля прадвызначаная, але ў 1402 эмір Цімур разграміў Баязіда ў бітве пры Анкары і ўзяў султана ў палон. Канстанцінопаль вызваліўся ад блакады; візантыйцы нават перасталі плаціць асманам даніну.

Шаблон:Літ