Мікалай Вяршынін (консул БНР): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др афармленне
(Няма розніцы)

Версія ад 17:37, 17 верасня 2017

Мікалай (Мікола) ВЯРШЫНІН, сапр. ВЕРАМЕЙ (1878, в. Налібокі Навагрудскага павета — 6 мая 1934, Прага) — консул БНР у Чэхаславакіі, упаўнаважаны БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславакіі (1918—1925). Прафесар[1].

У 1921 годзе Мікалай Вяршынін, як консул БНР, дамогся ад чэхаславацкага ўраду больш за 100 стыпендый для студэнтаў-беларусаў[2][3]. Удзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі — з 1925 года старшыня Беларускай грамады ў Празе. У 1928 годзе ў Празе заснаваў і кіраваў Беларускім замежным архівам[4].

М. Вяршынін быў жанаты з чэшкай, якая разам з ім дапамагала новапрыбылым беларускім студэнтам. Меў дачку Вольгу, жонку інжынера А. Калошы. У 1948 годзе А. Калоша арыштаваны і 20.1.1949 года перададзены Чэхаславакіяй у СССР, дзе быў асуджаны. Пасля адбыцця лагераў А. Калоша вярнуўся ў Прагу, але да гэтага часу Вольга скончыла жыццё самагубствам, іхныя дзеці (дзве дачкі) выхоўваліся ў кагосьці з беларускіх эмігрантаў[5].

Зноскі

  1. Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993.
  2. Кiпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).
  3. У 1922—1926 годзе ў Празе вучылася каля 350 беларусаў, у асноўным з Польшчы і краін Прыбалтыкі, яны стварылі некалькі студэнцкіх арганізацый і арганізацыю моладзі «Беларускі Сокал» (Гл.: Кіпель В. …)
  4. Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.
  5. Генiюш Л. Споведзь. — Мн., 1993.

Літаратура

  • Календарыюм // «Czasopis» № 05/2004
  • Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
  • Кiпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).
  • Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993.
  • Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.