Яўген Юр’евіч Клапоцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
→‎Дасягненні: дапаўненне
(Няма розніцы)

Версія ад 17:44, 17 верасня 2017

Футбол
Яўген Клапоцкі
Поўнае імя Яўген Юр'евіч Клапоцкі
Нарадзіўся 12 жніўня 1993(1993-08-12)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Клубная кар’ера[* 1]
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 68 (2)
2016 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 22 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (1)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 25 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20.01.2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 08.03.2014

Яўген Клапоцкі (нар. 12 жніўня 1993, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Кар'ера

Клубная

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2011 гуляў за асноўны склад брэсцкага «Дынама».

У красавіку 2013, пасля зыходу з клуба Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам брэсцкага клуба[3]. У ліпені 2013 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2014 капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. Аднак, у чэрвені 2014 атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезону. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У маі 2015 года зноў атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў верасні быў пераведзены ў дубль[5]. У снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агента[6].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У складзе жодзінскага клуба неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі 2016, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць мінскага «Дынама» і паўфінале супраць «Мінска». 14 ліпеня 2016 года трапным ударам са штрафнога прынёс «Тарпеда-БелАЗ» гасцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Еўропы (2:1). Дзякуючы паспяховай гульні за жодзінскі клуб стаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе так і не дэбютаваў за яе.

У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[8].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У яе складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца (забіў 3 галы на турніры).

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі