Вуліца Леніна (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др clean up, перанесена: {{PAGENAME}} → , =Мінск → = Мінск, {{Вуліца → {{Вуліца Мінска з дапамогай AWB
др Artsiom91Bot перанёс старонку Вуліца Леніна, Мінск у Вуліца Леніна (Мінск): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 18:57, 17 верасня 2017

Вуліца Леніна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі раён
Цэнтральны раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Першамайская
Купалаўская
Кастрычніцкая
Аўтобусныя маршруты 1, 69, 127
Назва ў гонар Уладзіміра Леніна
Помнікі бюст С. Грыцаўца,
бюст А. Дзюнана
Установы культуры Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Леніна (былая Францысканская, Губернатарская, Маркса, Энгельса) — магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінска ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай. Названая ў гонар Уладзіміра Леніна.

На вуліцы размяшчаецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[1], міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2], 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава[3].

Агульныя звесткі

Вуліца Губернатарская, 1910

Раней называлася Францысканскай (XVII—XIX ст.), Губернатарскай (XIX ст. — 1919), Карла Маркса (1919—1922), Ленінскай (1922—1945), з 1945 — Леніна[4]. Працягласць каля 2,5 км раней працягласць складала 950 метраў (да вуліцы Ульянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў[4]. У 1948-50 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар[4].

Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспекта Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, затым — праспект Незалежнасці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ульянаўскую, вуліцу Смаленскую, і заканчваецца развязкай з Партызанскім праспектам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасцянецкая.

На розных участках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваннем з вуліцай Ульянаўскай[4], пасля быў пабудаваны мост праз Свіслач і працяг вуліцы, што дазволіла звязаць цэнтр горада з Партызанскім праспектам. Да пачатку 2000-х у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаванне з Партызанскім праспектам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная развязка.

Перспектыва вуліцы ў бок пл. Свабоды

Забудова вуліцы паваенная, за выключэннем карпусоў 3-й гарадской бальніцы. Дамы 4, 5, 6 і 8 пабудаваныя ў 1952-56 гадах (арх. Г. Заборскі), дом 18 у 1949-51 гадах (арх. А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, В. Кароль, В. Вараксін)[5].

Бульвар

Бульвар па вул. Леніна

Бульвар на вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы К. Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі архітэктары Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна архітэктар М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — архітэктар Шміт; у 1949 годзе архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[6]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[7]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікіх фантана са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[8].

Гл. таксама

Зноскі

  1. вул. Леніна, 20
  2. вул. Леніна, 19
  3. вул. Леніна, 30-32
  4. а б в г Ленина улица //  (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки.
  5. Шамрук А. С. Архитектура Беларуси XX — начала XXI века. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 147
  6. склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  7. До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара
  8. Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован

Спасылкі