Бекерэль (адзінка вымярэння): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q102573 (translate me)
(Няма розніцы)

Версія ад 20:03, 20 верасня 2017

Бекерэ́ль (пазначэнне: Бк, Bq) — адзінка вымярэння радыеактыўнасці ў сістэме СІ.

Бекерэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасці рэчыва, у якім, у сярэднім, за адну секунду адбываецца адзін радыеактыўны распад. Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ бекерэль выяўляецца наступным чынам:

Бк = с−1

Адзінка названая ў гонар французскага навукоўца Антуана Анры Бекерэля.

Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе аб вымярэнні радыеактыўнасці, пераважна выкарыстоўваць бекерэль, замест с−1. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небяспекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.

Бекерэль — вельмі маленькая адзінка вымярэння, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у даследаваннях вельмі рэдкіх радыеактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабекерэлі).

Раней для вымярэненя радыеактыўнасці выкарыстоўвалася пазасістэмная адзінка вымярэння кюры:

1 Кі = 3,7·1010 Бк (дакладна).

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 Бк дэкабекерэль даБк daBq 10−1 Бк дэцыбекерэль дБк dBq
10² Бк гектабекерэль гБк hBq 10−2 Бк сантыбекерэль сБк cBq
10³ Бк кілабекерэль кБк kBq 10−3 Бк мілібекерэль мБк mBq
106 Бк мегабекерэль МБк MBq 10−6 Бк мікрабекерэль мкБк µBq
109 Бк гігабекерэль ГБк GBq 10−9 Бк нанабекерэль нБк nBq
1012 Бк тэрабекерэль ТБк TBq 10−12 Бк пікабекерэль пБк pBq
1015 Бк петабекерэль ПБк PBq 10−15 Бк фемтабекерэль фБк fBq
1018 Бк экзабекерэль ЭБк EBq 10−18 Бк атабекерэль аБк aBq
1021 Бк зетабекерэль ЗБк ZBq 10−21 Бк зептабекерэль зБк zBq
1024 Бк ётабекерэль ІБк YBq 10−24 Бк ёктабекерэль іБк yBq

У Сеціве