Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург) у [[Беларускае грамадска-культурнае...
др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Санкт-Пецярбург у [[Беларускае грамадска-культурнае таварыс...
(Няма розніцы)

Версія ад 20:03, 20 верасня 2017

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу — грамадская арганізацыя. Заснавана 30 красавіка 1989 г. Старшыня — Валянцін Пятровіч Грыцкевіч. Праводзіць навуковыя канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культурна-асветную работу. Мае філіялы – Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. У 1992 г. намаганнямі БГКТ на месцы масавых растрэлаў савецкіх грамадзян у гарадскім пасёлку Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга "Мартыралог беларусаў Ленінграда". Прымае ўдзел у міжнародных і беларускіх навуковых канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і іншае. Калектыў мастакоў "Маю гонар" наладжвае выстаўкі ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі.

Літаратура

  • Беларускае замежжа. — Мн., "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010, ISBN 978-985-0534-8