Брыгада (войска): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
стылявыя змены
др Artsiom91Bot перанёс старонку Брыгада, войска у Брыгада (войска): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 20:07, 20 верасня 2017

Абазначэнне брыгады NATO

Брыѓада (ад італ.: brigata — супольнасць, атрад), тактычнае злучэнне ва УС многіх дзяржаў. Паводле баявога складу меншая за дывізію, і прызначана для вядзення агульнавайсковага, марскога або паветранага бою або для забяспячэння баявых дзеянняў. Брыгада звычайна складаецца з батальёнаў (дывізіёнаў) асноўных родаў войскаў, у флоце — з караблёў або дывізіёнаў караблёў аднаго або розных класаў.

Брыгады існавалі або існуюць ва ўсіх відах узброеных сіл, родах войск (сіл), спецыяльных войсках.

Брыгада як ваенная фармацыя з'явілася ў 2-й пал. 16 ст. у іспанскім войску, у 17—18 ст. распаўсюдзілася амаль ва ўсіх еўрапейскіх войсках (у Расіі ўпершыню пры Пятры I, пастаянна з 1806.

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.101. (руск.)