Гародня (фартыфікацыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 20:23, 20 верасня 2017

Абарончая сцяна гарадзішча Біскупін.

Гародня, або ізбіца — драўляна-земляная канструкцыя, частка фартыфікацыйнага збудавання. Звычайна складалася з асобнага, замкнутага зрубу, найчасцей напоўненага грунтам. Часам унутраны аб'ём гародні мог займацца пад памяшканні рознага прызначэння.

Звычайны элемент абарончых збудаванняў на беларускіх землях ранняга Сярэднявечча. Гароднямі ці тарасамі злучаліся між сабой вежы і брамныя ўмацаванні. На слабых, асабліва насыпных, грунтах перавагу ў умацаваннях аддавалі гародням, якія не былі такімі адчувальнымі да асядання.

Літаратура

  • Макееў. Старажытнаруская фартыфікацыя…
  • Якаўлеў. Гісторыя крэпасцяў…
  • Піваварчык. Гарадзішчы…

Зноскі