Гоя (прэмія): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: ''''«Гоя»''' ({{lang-es|Premios Anuales de la Academia «Goya»}}) — нацыянальная кінапрэмія Іспаніі, уру...'
 
др Artsiom91Bot перанёс старонку Гоя, прэмія у Гоя (прэмія): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 20:28, 20 верасня 2017

«Гоя» (ісп.: Premios Anuales de la Academia «Goya») — нацыянальная кінапрэмія Іспаніі, уручаецца Іспанскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук. Названая ў гонар іспанскага мастака Франсіска Гоі. Узнагарода ўяўляе сабой бронзавы бюст Франсіска Гоі. Падчас першай цырымоніі пераможцам ўручаўся бюст, выкананы Мігелем Беракалем. Пачынаючы з другой цырымоніі бюст ствараў скульптар Хасэ Луіс Фернандэс.

Цырымонія ўручэння кінапрэміі праходзіць штогод у канцы студзеня — пачатку лютага і транслюецца першым каналам іспанскага тэлебачання TVE.

Гісторыя прэміі

Іспанская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук заснавала прэмію «Гоя» для прызнання лепшых работ іспанскага кінематографа ў розных катэгорыях. Першая цырымонія прайшла 16 сакавіка 1987 года ў мадрыдскім Тэатры Лопэ дэ Вэга. Былі ўручаны ўзнагароды ў 15 намінацыях, зараз намінацый 28.

У 2000 годзе цырымонія ў першы і (на дадзены момант) у апошні раз праводзілася не ў сталіцы Іспаніі. У гэтым годзе ўручэнне прэміі праходзіла ў Барселоне.

У 2003 годзе шматлікія дзеячы іспанскага кінематографа выкарыстоўвалі цырымонію ўручэння прэміі для таго, каб выказаць сваё непрыманне пазіцыі іспанскага ўрада ў дачыненні да ўварвання Злучаных Штатаў Амерыкі ў Ірак.

У 2004 годзе іспанская Асацыяцыя ахвяр тэрарызму арганізавала маніфестацыю каля будынка, дзе праводзілася цырымонія ўзнагароджання, бо сярод намінантаў быў дакументальны фільм Хуліа Медэма «Басконская пелота: Скура супраць каменя». У гэтым фільме, па словах маніфестантаў, параўноўваліся ахвяры і іх забойцы.

У 2005 годзе на цырымоніі ўручэння прэміі «Гоя» упершыню прысутнічаў старшыня ўрада краіны Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра. Пасля гэтай цырымоніі ў адрас Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі прагучалі абвінавачванні ў палітызацыі кінапрэміі (фільм «Мора ўнутры», зняты Алехандра Аменабарам, быў намінаваны на прэмію «Гоя» ў 15 розных катэгорыях і ў канчатковым выніку атрымаў 14 узнагарод).