Гіндэнбург (дырыжабль): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
(Няма розніцы)

Версія ад 20:30, 20 верасня 2017

Дырыжабль «Гіндэнбург»

LZ 129 «Гіндэнбург» (ням.: Hindenburg) — цвёрды дырыжабль, пабудаваны ў 1936 годзе ў Германіі. Быў самым вялікім у свеце са створаных да таго часу дырыжабляў (па аб'ёме малаважна саступаў апошняму класічнаму цэпеліну не пазначана назва артыкула, 1938). Сваю назву паветраны карабель атрымаў у гонар рэйхспрэзідэнта Германіі Паўля фон Гіндэнбурга.

6 мая 1937 года, завяршаючы чарговы трансатлантычны рэйс, пры выкананні пасадкі на галоўнай паветраплавальнай базе ваенна-марскіх сіл ЗША ў Лейкхерсце напоўнены пажаранебяспечным вадародам «Гіндэнбург» загарэўся і пацярпеў катастрофу, у выніку якой загінула 35 з 97 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, а таксама адзін член наземнай каманды. І хоць па колькасці ахвяр «Гіндэнбург» не з'яўляецца найбуйнейшай катастрофай дырыжабля[кам. 1], гібель гэтага паветранага карабля атрымала вялікі рэзананс.

Зноскі

Каментарыі
  1. Рэкорд належыць амерыканскаму цвёрдаму лятучаму дырыжаблю-авіяносцу USS Akron

Літаратура

  • Dick H. G., Robinson D. H. The golden age of the great passenger airships Graf Zeppelin and Hindenburg. — Washington, D.C.; London: Smithsonian Institution Press, 1985. — 226 p. — ISBN 0-87474-364-8.
  • Tittel L. LZ 129 „Hindenburg“. — 4., überarbeitete Auflage. — Friedrichshafen: Zeppelin-Museum Friedrichshafen, 1997. — 80 S. — ISBN 3-926162-55-4.

Спасылкі

Шаблон:Авіяцыйныя здарэнні 1937 года