Капшук (музычны інструмент): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
 
(Няма розніцы)

Актуальная версія на 20:52, 20 верасня 2017

Капшук — 1) народны самагучальны музычны інструмент. Добра вычышчаны, высушаны і надзьмуты свіны пухір са жменяй сухога гароху ці бобу ўнутры. Пры патрэсванні ўзнікае глухаваты шапаткі гук. Вядомы як дзіцячая цацка, але часам (напрыклад, у Карэліцкім раёне) выкарыстоўваецца і ў ансамблях, дзе разам з бубнам выконвае ўдарна-шумавую і каларыстычную функцыі. У 1986 г. мастацкі кіраўнік народнага фалькорнага ансамбля «Крупіцкія музыкі» У. М. Гром зафіксаваў капшук у Жыткавіцкім раёне; інструмент выяўлены таксама ў Асіповіцкім і Круглянскім раёнах;