Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 56 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q9630 (translate me)
(Няма розніцы)

Версія ад 21:09, 20 верасня 2017

Лейбарысцкая партыя
Labour Party
Выява лагатыпа
Лідар Эд Мілібэнд
Дата заснавання 1900
Штаб-кватэра Лондан
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя, сацыял-лібералізм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Партыя еўрапейскіх сацыялістаў,Сацыялістычны Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Маладыя лейбарысты[d]
Колькасць членаў 552 000[2]
Месцаў у Палаце обшчын 258 з 650 (2010)
Месцаў у Палаце лордаў 212 з 724
Месцаў у Еўрапарламенце 13 з 73 (2009)
Сайт labour.org.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (англ.: Labour Party — Рабочая партыя) — адна з вядучых брытанскіх палітычных партый, з 11 мая 2010 года знаходзіцца ў апазіцыі.

Заснавана ў 1900 як Камітэт працоўнага прадстаўніцтва; з 1906 называецца «Лейбарысцкай». У лютым 1918 года быў прыняты Статут Лейбарысцкай партыі - Канстытуцыя ЛПВ. У жніўні таго ж года быў прыняты праграмны дакумент "Праца і новы сацыяльны парадак".

Арыентацыя - сацыял-дэмакратычная, партыя звязана з прафсаюзным рухам, а таксама накіраваная на грамадскае рэгуляванне эканомікі. Упершыню прыйшла да ўлады ў 1924 годзе.

Лейбарысты знаходзіліся ва ўладзе з 1997 года, калі на выбарах ім удалося апярэдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў, кансерватараў, на 253 мандаты. На выбарах 2001 года лейбарысты паўтарылі поспех папярэдніх выбараў. На парламенцкіх выбараў 2005 года лейбарысты атрымалі 9.562.122 галасоў і 356 мандатаў у Палаце абшчын супраць 198 у кансерватараў. Усе гэтыя выбары партыя выйграла пад кіраўніцтвам Тоні Блэра рэфарматара партыі. Блэр сышоў у адстаўку ў 2007 годзе пад ціскам грамадскасці, якая абвінавачвала яго ў развязванні іракскай вайны 2003 года. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года Партыя заняла трэцяе месца па колькасці галасоў (2.381.760 або 15,7%) і атрымала 13 мандатаў - удвая менш кансерватараў і столькі ж, колькі Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, які ўзначальваў партыю, расцаніў паражэнне лейбарыстаў на выбарах у парламент, якія прайшлі 6 мая 2010 года, як негатыўную ацэнку яго дзейнасці выбаршчыкамі. Пасля гэтага Браўн не стаў ні прэтэндаваць на пасаду лідара Лейбарысцкай партыі, ні падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў.

На дадзены момант лідар лейбарысцкай партыі - Эд Мілібэнд.

Спасылкі

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. https://researchbriefings.parliament.uk/ResearchBriefing/Summary/SN05125