Мірпуа (кулінарыя): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др + {{ізаляваны артыкул}} |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Мірпуа, кулінарыя у Мірпуа (кулінарыя): ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 21:52, 20 верасня 2017
Мірпуа (фр. mirepoix), або супавая зеляніна (ім. Suppengrün) — агароднінная сумесь у еўрапейскай кухні з карняплодаў (морква, бручка, корань сельдэрэя, корань пятрушкі), цыбулевых (парэй, рэпчатая цыбуля) і сталовай зеляніны (пятрушка, лісце сельдэрэя, чабор і інш.), якая дадаецца ў булён для надання яму водару. Гародніна ў розных камбінацыях у залежнасці ад рэцэптаў нацыянальнай кухні дадаецца ў булён цалкам (напрыклад, у нямецкай кухні) або дробна парэзанай (напрыклад, у французскай кухні мірпуа — па імя герцага дэ Мірпуа), затым выдаляецца з яго альбо ў парэзаным выглядзе дадаецца ў жаркое і разварваецца ў ім для атрымання духмянай і густога соуса.
Гл. таксама
Спасылкі