Палессе (тып судна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
др Artsiom91Bot перанёс старонку Палессе, тып судна у Палессе (тып судна): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 22:24, 20 верасня 2017

Цеплаход "Палессе-18" на Амуры (Хабараўск)
Цеплаход "Палессе-18" на Амуры (Хабараўск)

Палессе (Лунтан, Longteng) — тып пасажырскага судна для неглыбокіх вадаёмаў, прызначаны для хуткасных пасажырскіх перавозак у светлы час сутак з працягласцю рэйса да 8 гадзін.

Судны тыпу «Палессе» (праект 17091) будаваліся на Гомельскім суднабудаўнічым заводзе (Гомель, Беларусь). Усяго пабудавана больш за 100 суднаў.

Высокаабаротныя дызельныя рухавікі для цеплахода пастаўляліся Леніградскім заводам «Зорка».

Асноўнае адрозненне кітайскага цеплахода «Лунтан» ад «Палесся» заключаецца ў кампаноўцы салона. На «Лунтане» адсутнічаюць сталочкі, замест іх устаноўленыя дадатковыя шэрагі крэслаў.

Тэхнічныя характарыстыкі

  • Маса поўная: 18,8 т
  • Маса пустая: 12,8 т
  • Габарыты: 21,25 × 5,0 × 2,6 м
  • Асадка на плаву: 0,9 м
  • Асадка на крылах: 0,4 м
  • Магутнасць максімальная: 810 кВт
  • Магутнасць эксплуатацыйная: 590 кВт
  • Хуткасць максімальная: 65 км/г
  • Хуткасць эксплуатацыйная: 60 км/г
  • Далёкасць ходу (з эксплуатацыйнай хуткасцю) 400 км
  • Колькасць пасажыраў 50 чал.