Салата (страва): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
вікіфікацыя |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Салата, страва у Салата (страва): ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:57, 20 верасня 2017
Сала́та (ад італ.: insalata[1]) — халодная страва (у сучаснай кухні сустракаюцца і гарачыя салаты), якую гатуюць з сумесі гародніны (лісце салаты, розная зеляніна, бульба, грыбы, агуркі, бабы , садавіна і г.д.), прыпраўляюць воцатам, алеем, маянэзам, смятанай, лімонным сокам, соллю, перцам або адмысловымі салатнымі запраўкамі; падаюць пераважна да смажанага мяса, часам жа ў выглядзе закускі (hors d'oeuvre). Гатуюць салаты звычайна непасрэдна перад падачай да стала.
Звычай есці салату сустракаецца ў рымлян, якім былі вядомыя салаты з эндывія, булёна, аліўкавага алею, цыбулі, мёду і воцату. У Сярэднявеччы салаты рабілі з цыбулі, часнаку, перачнай мяты і пятрушкі.
Салата — страва ў выглядзе сумесі здробненых (нарэзаных, нацёртых і г. д.) разнастайных прадуктаў — напрыклад, сырная салата, якая складаецца з цёртага сыру, вараных яек і маянэзу або смятаны, якая можа не ўтрымліваць гародніны. Селядцовая салата — сумесь нарэзанай гародніны з селядцом (найбольш вядомы «селядзец пад шубай»). Як салаты вядомыя таксама рознага роду стравы, якія пераважна робяць з мяса, рыбы, каўбасы, дзічыны, ракаў, кальмараў і інш. з соллю, воцатам і алеем і запраўленыя якім-небудзь пікантным соусам (маянэз і інш.): гэта так званыя грэчаскія і польскія салаты. Адной з самых папулярных салат гэтага віду з'яўляецца «салата Аліўе».
Адна з найпапулярнейшых салат — вінегрэт.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.341