Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{навуковец}}
'''Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі''' ({{ДН|9|5|1911}}, вёска Баславічы (цяпер Барок), {{МН|Слуцкі раён|у Слуцкім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|13|2|1979}}, {{МС|Ташкент||}}, [[Узбекістан]]) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]], [[крытык]], [[літаратуразнаўца]].
'''Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі''' ({{ДН|9|5|1911}}, вёска [[Баславічы]] (цяпер Барок), {{МН|Слуцкі раён|у Слуцкім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|13|2|1979}}, {{МС|Ташкент||}}, [[Узбекістан]]) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]], [[крытык]], [[літаратуразнаўца]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 11:45, 23 верасня 2017

Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі
Дата нараджэння 9 мая 1911(1911-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1979(1979-02-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1965)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі (9 мая 1911, вёска Баславічы (цяпер Барок), Слуцкі раён, Мінская вобласць13 лютага 1979, Ташкент, Узбекістан) — беларускі паэт, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (1926-1930), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1930-1931), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931-1933). Скончыў Томскі педагагічны інстытут (1939). Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана ў Сарыагачскі раён. Настаўнічаў у сярэдніх школах. У 1939 г. паступіў у аспірантуру Ташкенцкага педінстытута. Працаваў выкладчыкам гэтага інстытута, быў дэканам факультэта, а з 1963 г. загадваў кафедрай замежнай літаратуры Рэспубліканскага педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Доктар філалагічных навук, прафесар. Узнагароджаны медалямі.

Творчасць

Першы верш надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Пісаў на беларускай, рускай і ўзбекскай мовах. Выйшлі зборнікі паэзіі «Чырванеюць вішні» (1931), «Рокаты дальняй прыстані» (1931), «Крыкавыя знічкі на снезе» (1932), «Мы - маладая гвардыя» (1932), кніжкі вершаў і перакладаў «Брэстанка жывых трывог» (выбраныя вершы і пераклады, 1962), «Поиски сердолика» (вершы, пераклады, Ташкент, 1973), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981).

Вядомы і як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Анатоль Франс: Краткий очерк творческого пути» (Ташкент, 1954), «Анатоль Франс: Очерк творчества» (Ташкент, 1962), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Родасть встреч» (Ташкент, 1977).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы французскіх, нямецкіх, узбекскіх паэтаў.

Зноскі

Літаратура