ФК Брага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 89: Радок 89:


[[Катэгорыя:Футбольныя клубы Партугаліі|Брага]]
[[Катэгорыя:Футбольныя клубы Партугаліі|Брага]]
[[Катэгорыя:Горад Брага]]
[[Катэгорыя:Брага (горад)]]
[[Катэгорыя:ФК Брага|*]]
[[Катэгорыя:ФК Брага|*]]

Версія ад 16:22, 23 верасня 2017

Брага
Поўная назва Sporting Clube de Braga
Заснаваны 1915
Горад Брага, Партугалія
Стадыён Эштадыу AXA
Умяшчальнасць: 30 154
Галоўны трэнер Абел Ферэйра
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2016/17 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Брага» (парт.: Braga) — партугальскі футбольны клуб з горада Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне Эштадыу AXA, які знаходзіцца ў горнай расчыліне і быў пабудаваны да чэмпіянату Еўропы 2004 года. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966, 2016) і Кубку Лігі (2013). У 2000-х гадах клуб паступова стаў адным з самых паспяховых клубаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бенфіка» і «Спортынг». У гэты ж час клуб меў поспехі і на міжнароднай арэне, выйшаўшы ў фінал Лігі Еўропы ў 2011 годзе. Акрамя таго, дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сезоне 2010/11, клуб упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Клуб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартыўнага адзення Макрон і французскай страхавой кампаніяй AXA.

Эмблема «Спортынга» паходзіць ад гербу гораду, дзе на шчыце размяшчаецца Багародзіца і немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зменены на такі ж але чырвона-белы.

Гісторыя

«Брага» абавязана сваёй назвай лісабонскаму «Спортынгу», у гонар якога клуб быў названы. Раней каманда была вядома як «Арсенал-ду-Мінню» (парт.: Arsenal do Minho) і першапачаткова гулялі ў зялёных колерах. У сярэдзіне 1940-х гадах клуб змяніў колеры на чырвоны, дзякуючы дзелавым сувязям прэзідэнта клуба Жазэ Антунеша Гімарайнша ў Лондане і быў заўзятарам англійскага «Арсенала». У 1947 годзе клуб атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, упершыню патрапіўшы ў наймацнейшы партугальскі дывізіён. «Брага» нават перайменавала сваю моладзевую каманду ў «Арсенал ды Брага» (парт.: Arsenal de Braga).

Яшчэ ў 1960-я і 1970-я гады «Брага» пачала падымацца ўверх у выніковых табліцах чэмпіянату Партугаліі і ў канчатковым выніку забяспечыла сабе ўдзел у спаборніцтвах УЕФА. Нядаўнія сталыя ўдзелы Брагі ў еўрапейскіх спаборніцтвах пачаўся з удзелу ў Кубку УЕФА ў сезоне 2004/05, калі клуб скончыў чэмпіянат на пятым радку пад кіраўніцтвам трэнера Жазэалду Ферэйра. Гэта паклала пачатак іхнаму далейшаму поспехі, які пераважна назіраўся ў Лізе Еўропы.

У сезоне 2005/06 клуб спаборнічаў за чэмпіёнства амаль да перадапошняга туру, але ў выніку скончыў розыгрыш толькі на чацвёртым месцы. У сезоне 2006/07 галоўным трэнерам стаў Карлуш Карвальял, які, аднак, зрабіў дрэнны старт з камандай, атрымаўшы паражэнне ад нідэрландскага АЗ у​ Кубку УЕФА, нягледзячы на буйную перамогу над чэшскім «Слованам» з лікам 4:0, і паражэнне з лікам 1:4 у гульні супраць «Марытыму».

Дасягненні

Склад

Станам на 2 лютага 2015 года

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Расіі Бр Станіслаў Крыцюк 1990
2 Сцяг Францыі Аб Вінсан Сасо 1991
3 Сцяг Партугаліі Аб Т'ягу Гоміш 1986
5 Сцяг Кот-д'Івуара Аб Вілі Балі 1991
6 Сцяг Партугаліі Аб Андрэ Пінту 1989
7 Сцяг Партугаліі Нап Салвадор Агра 1991
8 Сцяг Бразіліі ПА Луіс Карлус 1985
14 Сцяг Партугаліі ПА Рубін Мікаэл 1986
15 Сцяг Бразіліі Аб Баяну 1987
16 Сцяг Бразіліі Аб Джаван 1987
17 Сцяг Партугаліі Нап Эдыр 1987
18 Сцяг Партугаліі ПА Рафа Сілва 1993
19 Сцяг Бразіліі ПА Данілу 1996
Паз. Імя Нар.
20 Сцяг Кабо-Вердэ Нап Зэ Луіш 1991
22 Сцяг Сербіі Аб Аляксандр Мількавіч 1990
23 Сцяг Партугаліі Нап Педру Сантуш 1988
25 Сцяг Партугаліі ПА Педру Тыба 1988
26 Сцяг Партугаліі Нап Фабію Мартынш 1993
30 Сцяг Бразіліі Нап Алан Капітан каманды 1979
32 Сцяг Бразіліі Бр Віктур Голас 1990
33 Сцяг Бразіліі Аб Адэрлан Сантус 1989
63 Сцяг Бразіліі ПА Маўру Соза 1990
87 Сцяг Бразіліі Аб Марселу Гаяну 1987
90 Сцяг Калумбіі Нап Феліпэ Парда 1990
92 Сцяг Бразіліі Бр Матэус Ліма 1992
96 Сцяг Анголы Нап Долі Менга 1993

Спасылкі