Вольфсбург: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Вольфсбург у Вольфсбург па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
{{DEFAULTSORT:Вольфсбург}} |
{{DEFAULTSORT:Вольфсбург}} |
||
[[Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі]] |
[[Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Вольфсбург| ]] |
||
Версія ад 16:28, 23 верасня 2017
Горад
Вольфсбург
Wolfsburg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вольфсбург (ням.: Wolfsburg) — акруговы горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. У горадзе размяшчаецца штаб-кватэра канцэрна Фольксваген. Вольфсбург разам з гарадамі Браўншвайг і Зальцгітэр ўтварае адзін з дзевяці цэнтраў высокага ўзроўню зямлі Ніжняя Саксонія. Акрамя таго, горад з'яўляецца часткай гарадской агламерацыі Гановер-Браўншвайг-Гётынген-Вольфсбург.
Вольфсбург займае шостае месца ў зямлі Ніжняя Саксонія па колькасці насельніцтва пасля Гановера, Браўншвайга, Оснабрука, Ольдэнбурга і Гётынгена. Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Браўншвайг у 26 кіламетрах на паўднёвы-захад, Магдэбург ў 64 кіламетрах на паўднёвы ўсход і Гановер у 74 кіламетрах на захад. Колькасць насельніцтва перавысіла ў 1972 годзе 100000 чалавек, дзякуючы гэтаму Вольфсбург увайшоў у лік буйных гарадоў Германіі.
Вольфсбург - адзін з нешматлікіх гарадоў, якія былі заснаваны ў Германіі ў першай палове XX стагоддзя. З часу заснавання 1 ліпеня 1938 і да 25 мая 1945 года Вольфсбург называўся Штат Дэс КдФ-Вагенс бай Фалерслебен і прызначаўся ў якасці месца жыхарства для супрацоўнікаў заводу «Фольксваген», якія павінны былі вырабляць «мадэль Жук».
У горадзе базуюцца футбольны клуб «ФК Вольфсбург» і хакейны клуб «Грызлі Адамс Вольфсбург».
Гарады-пабрацімы
- Лутан (Вялікабрытанія)
- Хальберштат (Германія)
- Чанчунь (Кітай)
- Тальяці (Расія)
- Бельска-Бяла (Польшча)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вольфсбург