Дортмунд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Дортмунд у Дортмунд па-над перасылкай: робат перанёс старонку
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 107: Радок 107:
{{DEFAULTSORT:Дортмунд}}
{{DEFAULTSORT:Дортмунд}}
[[Катэгорыя:Гарады Германіі]]
[[Катэгорыя:Гарады Германіі]]
[[Катэгорыя:Горад Дортмунд]]
[[Катэгорыя:Дортмунд]]

Версія ад 16:36, 23 верасня 2017

Горад
Дортмунд
Dortmund
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
882
Першая згадка
882
Плошча
280,401 км²
Вышыня цэнтра
76 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
582 756 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0231, 02304
Паштовы індэкс
44135-44388
Аўтамабільны код
DO
Афіцыйны сайт
dortmund.de (ням.)
Дортмунд на карце Германіі
Дортмунд (Германія)
Дортмунд
Дортмунд (Германія)
Дортмунд

Дортмунд (ням. Dortmund) — горад зямельнага падпарадкавання на захадзе Германіі, у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Насельніцтва 587,1 тыс. чалавек (2007).

Гісторыя

Гравюра Дортмунда 1618 год.
Паштоўка Дортмунда, 1913 год.

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснага Дортмунда адносяцца яшчэ да бронзаваму веку. Першы ўспамін пра горад пад назвай Тротмані (ням.: Throtmanni) адносіцца да 880 года[1]. У 990 годзе Дортмунду было пададзена права гандлю.

На працягу IX—XI стагоддзяў уяўляў сабой невялікую вёску. У 1152 годзе тут пасяліўся Фрыдрых Барбароса, які перабудаваў горад пасля пажару. Дортмунд увайшоў у Ганзейскую лігу, атрымаў статус імперскага горада, у 1293 годзе атрымаў дазвол на вытворчасць піва. Пасля 1320 года ў дакументах назва горада становіцца блізкай да цяперашняй — Дорпмундэ (Dorpmunde).

Трыццацігадовая вайна адмоўна адбілася на горадзе. У 1793 годзе насельніцтва Дортмунда складала ўсяго 4500 чалавек[2].

Да 1803 года ён лічыўся свабодным імперскім горадам акругі Ніжні Рэйн — Вестфалія, затым стаў эксклавам княства Ораніен-Насау. У 1806 годзе Дортмунд, як частка французскага вялікага герцагства Бергскага ўвайшоў у склад прэфектуры Рурдэпартамент.

Пасля перамогі над Напалеонам горад перайшоў да прускай правінцыі Вестфалія. Тут Дортмунд стаў цэнтрам акругі ў складзе рэгіёна Арнсберг, адкуль быў выключаны ў 1875 годзе, бо стаў горадам зямельнага падпарадкавання.

З сярэдзіны XIX стагоддзя дзякуючы вуглездабычы і сталеплавільнай індустрыі пачаўся новы перыяд росквіту Дортмунда і ператварэнне яго ў індустрыяльны горад. Пасля адкрыцця ў 1847 годзе Кёльнска-Міндэнскай чыгункі Дортмунд стаў адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Рурскага рэгіёна. Наступным важным штуршком эканамічнага развіцця горада стала адкрыццё ў 1899 годзе суднаходнага канала Дортмунд — Эмс і гарадскога порта.

У 1905 годзе ўваходжаннем у склад Дортмунда абшчыны Кёрнэ пачаўся перыяд інтэнсіўнага паглынання навакольных сёлаў і вёсак, які дасягнуў свайго піка ў 1928 годзе, калі быў паглынуты горад Хёрдэ, які атрымаў статус горада яшчэ ў 1340 годзе.

Падчас Другой сусветнай вайны горад (у тым ліку і яго гістарычная частка) быў практычна цалкам разбураны. 98 % цэнтра горада ляжалі ў руінах і крыніцы таго часу лічылі, што яго аднаўленне не мае сэнсу. Аднак высокі попыт на вугаль і сталь ва ўсім свеце прывёў да нечакана хуткага аднаўлення горада. Ужо да чэрвеня 1945 года былі адноўлены ўсе вугальныя шахты, а 31 снежня 1945 года была адноўлена першая даменная печ. У 1950 годзе Дортмунд ужо налічваў 500 000 чалавек.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Rudolf Kötzschke (Hrsg.): Die Urbare der Abtei Werden a. d. Ruhr (= Publikationen der Gesellschaft für rheinische Geschichtskunde XX: Rheinische Urbare). Bd. 2: A. Die Urbare vom 9.-13. Jahrhundert. Hrsg. von Rudolf Kötzschke, Bonn 1908, Nachdruck Düsseldorf 1978, Bd. 3: B. Lagerbücher, Hebe- und Zinsregister vom 14. bis ins 17. Jahrhundert, Bonn 1908, Nachdruck Düsseldorf 1978, Bd. 4,I: Einleitung und Register. I. Namenregister. Hrsg. von Fritz Körholz, Düsseldorf 1978, Bd. 4,II: Einleitung, Kapitel IV: Die Wirtschaftsverfassung und Verwaltung der Großgrundherrschaft Werden. Sachregister. Hrsg. von Rudolf Kötzschke, Bonn 1958
  2. Дортмунд у XVIII стагоддзі (ням.) — інфармацыя з афіцыйнага сайта горада

Спасылкі