ФК Ювентус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Склад: - Кін
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 117: Радок 117:
[[Катэгорыя:Футбольныя клубы Італіі|Ювентус]]
[[Катэгорыя:Футбольныя клубы Італіі|Ювентус]]
[[Катэгорыя:ФК Ювентус|*]]
[[Катэгорыя:ФК Ювентус|*]]
[[Катэгорыя:Горад Турын]]
[[Катэгорыя:Турын]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1897 годзе]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1897 годзе]]

Версія ад 17:21, 23 верасня 2017

Шаблон:Картка ФК 3 «Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З'яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[1], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клубу, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[2]; Клуб належыць сям'і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з'яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[3]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[4][5], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клубу з'яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[6].

«Ювентус» гістарычна з'яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[7]. «Ювентус» мае рэкордныя 33 нацыянальныя чэмпіёнскія тытулы, рэкордныя 12 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 7 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[8].

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2017 года.

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Італіі Бр Джанлуіджы Буфон Капітан каманды 1978
2 Сцяг Італіі Аб Мація Дэ Шылья 1992
3 Сцяг Італіі Аб Джорджа К'еліні 1984
4 Сцяг Марока Аб Мехды Бенатыя 1987
5 Сцяг Босніі і Герцагавіны ПА Міралем П'яніч 1990
6 Сцяг Германіі ПА Самі Хедзіра 1987
7 Сцяг Калумбіі ПА Хуан Куадрада 1988
8 Сцяг Італіі ПА Клаўдзіа Маркізіа 1986
9 Сцяг Аргенціны Нап Гансала Ігуаін 1987
10 Сцяг Аргенціны ПА Паўла Дыбала 1993
11 Сцяг Бразіліі ПА Доглас Коста 1990
12 Сцяг Бразіліі Аб Алекс Сандру 1991
14 Сцяг Францыі ПА Блез Мацюідзі 1987
Паз. Імя Нар.
15 Сцяг Італіі Аб Андрэа Бардзальі 1981
16 Сцяг Італіі Бр Карла Пінсолья 1990
17 Сцяг Харватыі Нап Марыа Манджукіч 1986
20 Сцяг Харватыі Нап Марка П'яца 1995
21 Сцяг Германіі Аб Бенедыкт Хёведэс 1988
22 Сцяг Ганы ПА Квадва Асамоа 1988
23 Сцяг Польшчы Аб Войцех Шчэнсны 1990
24 Сцяг Італіі Аб Даніэле Ругані 1995
26 Сцяг Швейцарыі Аб Штэфан Ліхтштайнер 1984
27 Сцяг Італіі ПА Стэфана Стурара 1993
30 Сцяг Уругвая ПА Радрыга Бентанкур 1997
33 Сцяг Італіі Нап Федэрыка Бернардэскі 1994

Зноскі

  1. «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
  2. «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus». Juventus F.C. S.p.A
  3. Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
  4. «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy». Corriere dello Sport.
  5. Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19.
  6. «Juventus F.C.: nasce l'Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
  7. «Juventus building bridges in Serie B». Fédération Internationale de Football Association.
  8. «Europe's club of the Century». International Federation of Football History & Statistics.

Спасылкі