Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 78: Радок 78:
[[Катэгорыя:Мемуарысты Расіі]]
[[Катэгорыя:Мемуарысты Расіі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках]]
[[Катэгорыя:Аграгарадок Блонь]]
[[Катэгорыя:Блонь]]

Версія ад 12:00, 24 верасня 2017

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі
Дата нараджэння 10 ліпеня 1857(1857-07-10)
Месца нараджэння Віцебск
Дата смерці 23 верасня 1930(1930-09-23) (73 гады)
Месца смерці Масква
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Адукацыя Пецярбургскі ўніверсітэт
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Зямля і воля, Чорны перадзел, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Член у
Асноўныя ідэі народніцтва, дэмакратычны сацыялізм
Род дзейнасці прафесійны рэвалюцыянер
Бацька Іосіф Аляксандравіч Бонч-Асмалоўскі[d]
Дзеці Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі і Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі (10 ліпеня 1857, Віцебск — 23 верасня 1930, Масква) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст, рэвалюцыянер-народнік, член арганізацый «Зямля і воля» і «Чорны перадзел», член ЦК партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча»[1].

Біяграфія

Сядзiбны дом Бонч-Асмалоўскiх у Блонi, зараз раённы краязнаўчы музей.

Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні 1879 «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел»[1].

У лістападзе 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён). У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку 1882, зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А. Я. Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі[2].

Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопу Чарнігаўскай губерні, дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Іванам і сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым 1910 аддадзены пад суд. У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.

У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (1917). З 1918 у Мінску, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны. Валодаў маёнткам Блонь да 1917 года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. Драўляная сядзіба існуе і зараз у якасці раённага краязнаўчага музея.

Бонч-Асмалоўскі развёўся з Варварай Іванаўнай i ў 60 год завёў новую сям'ю, з'явіліся дзеці ад другога шлюбу. Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў. Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з Гаўрыілам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года.

Зноскі

  1. а б Бонч-Осмоловский Анатолий Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  2. Чёрный передел в Блони.

Літаратура

  • Бонч-Асмалоўскi А. В. Эпоха 1905 г. Мае ўспамiны //Полымя. 1925, № 6-7
  • Зiмiонка А. Сацыялiстычны рух на Беларусi. II. Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў// Беларусь: Нарысы гiсторыi, эканомiкi, культуры i рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 152, 156.
  • Попов И. А. О. Бонч-Осмоловский // Каторга и ссылка. 1931, № 4
  • Савіцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, № 5
  • Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
  • ЭГБ, т. 2
  • АЗБ.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.