Пап’е-машэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Artsiom91Bot перанёс старонку Пап'е-машэ у Пап’е-машэ: ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 01:26, 25 верасня 2017

Фатэль з пап'е-машэ, інкрустацыя перламутрам

Пап'е-машэ (франц. papier-mâché «жаваная папера») — маса, якая лёгка паддаецца фармоўцы і атрымліваецца з сумесі кудзелістых матэрыялаў (паперы, кардону) з клейкімі рэчывамі, крухмалам, гіпсам і г. д. Пап'е-машэ вынайшлі ў пачатку 16 стагоддзя у Францыі і выкарыстоўвалі першапачаткова для вырабу лялек. Вялізная цікавасць публікі да імпартных кітайскіх і японскіх лакаваных дэкаратыўных вырабаў прыкладна ў 70-х гадах 17 стагоддзя была штуршком да развіцця вытворчасці ў Еўропе вырабаў з пап'е-машэ. З пап'е-машэ робяць муляжы, маскі, навучальныя дапаможнікі, цацкі, тэатральную бутафорыю, скрыначкі. У асобных выпадках з пап'е-машэ вырабляюць нават мэблю і свяцільні.

Літаратура