Масква — трэці Рым: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=«Трэці Рым»}}, {{вызнч|1=«Масква — трэці Рым»}}: ідэалагема ў палітычнай думцы [[Маск…'
 
структура, дапаўненне (працяг будзе)
Радок 3: Радок 3:
Азначае, на думку яе стваральнікаў і выкарыстальнікаў, тое, што пасля падзення [[горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] («другога Рыма») яго духоўная (праваслаўная) і палітычная спадчына перайшла да [[Маскоўская дзяржава|Масквы]] (потым да [[Расійская імперыя|Расіі]]), а горад Масква, пасля старажытнага Рыма і Канстанцінопаля, стаўся сусветным цэнтрам і асяродкам праваслаўнай («сапраўднай») рэлігійнасці.

== Значэнне і ацэнкі ==
Ідэалагема з'явілася сэнсавай асновай месіянскай канцэпцыі часоў утварэння [[Расійская цэнтралізаваная дзяржава|Расійскай цэнтралізаванай дзяржавы]], і можа быць названая своеасаблівым пралогам да рускай [[філасофія гісторыі|філасофіі гісторыі]], які ў значнай меры вызначыў месіянскі кірунак і праблематыку яе развіцця.

Ідэя «Трэцяга Рыма» з'явілася і своеасаблівым асяродкам росту расійскай нацыянальнай самасвядомасці, якая тады толькі ўзнікала.

На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.

== Узнікненне ==
Ідэя пераймання Масквой візантыйскай спадчыны ўзнікла ў апошняй чвэрці 15 ст., пасля [[аблога Канстанцінопаля, 1453|падзення Канстанцінопаля]] і наогул Візантыі, калі найбольшай праваслаўнай дзяржавай засталося Маскоўскае вялікае княства, якое ў гэты час няспынна нарошчвала сваю магутнасць. Вялікія князі маскоўскія паслядоўна падпарадкоўвалі сабе ўсе землі колішняй Русі, якія не ўвайшлі ў Вялікае княства Літоўскае, а вялікі князь Іван III быў жанаты з візантыйскай цароўнай Соф'яй (Зояй) Палеалог.

Радок 13: Радок 21:
Ідэі Філафея імпанавалі маскоўскаму двару, але, на думку Скрыннікава, няма доказаў таго, каб тэорыі Філафея набылі характар афіцыйнай маскоўскай дактрыны. Сам Васіль III, грэк па маці, ганарыўся сваяцтвам з візантыйскай імператарскай дынастыяй і цікавіўся грэка-італьянскай культурай, а грэкі пры вялікакняскім двары сустрэлі нападкі на артадаксальнасць візантыйскай царквы з абурэннем. Фактычнае засвойванне ідэі Масквы як «трэцяга Рыма» адбылося, разам з умацаваннем самаўладдзя і афіцыйнай царквы, ужо ў часы Івана IV, у часы яго найбольшых ваенных поспехаў.

=== Падставы ===
На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.
Падставы ідэі

Ідэя, выражаная Філафеем, аб'яднала ў сабе рысы распаўсюджанай у многіх краінах тэорыі «[[Вечны Рым|Вечнага Рыма]]». У Расіі праваднікамі гэтай ідэі выступілі кніжнікі з ліку «іасіфлянаў», якія перад 1520-мі гг. занялі паноўнае становішча ў Расійскай праваслаўнай царкве і ў афіцыйнай ідэалогіі. Развіваючы ідэі іасіфлянаў, фармулёўка Філафея выдзяляла ў тэорыі «Вечнага Рыма» новы аспект, які звязваў ролю Расіі як адзінай апоры праваслаўя з усясветна-гістарычным працэсам. Такім чынам, у фармулёўцы Філафея былі аб'яднаныя і выражаныя дзве фундаментальныя ідэі: пераемнасці [[царства]]ў і богавыбранасці рускага народу. Абедзве гэтыя ідэі давалі прыймальнае для свайго часу растлумачэнне гісторыі і абгрунтаванне ўзвышэння Масквы і яе месіянскай ролі ў будучыні.

Ідэя Масквы як трэцяга Рыма мела і гістарычнае абгрунтаванне. Рэлігійная свядомасць Маскоўскай Русі, арыентаваная на Канстанцінопаль як цэнтр праўдзівай веры, пацярпела глыбокі шок пасля падзення гэтага цэнтру, спачатку духоўнага ([[Фларэнцыйская унія, 1439|Фларэнцыйская унія]]), а потым палітычнага ([[аблога Канстанцінопаля, 1453]]). Грамадская думка шукала адэкватнай замены гэтаму цэнтру, і такой заменай выглядала Масква, якая «перамагала няверных, збірала рускія землі і абараняла ўсе праваслаўныя народы».

Ідэя дакладна адлюстроўвала і тагачасныя палітычныя ўмовы — заканчэнне удзельна-родавага перыяду развіцця і пачатак фарміравання Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы, а разам з гэтым і змяненне палітычнай [[парадыгма|парадыгмы]], прыход нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі. Прыйманню ідэі спрыяў і шлюб Івана III з візантыйскай цароўнай, хоць ужо і няіснага царства — такім чынам, разам з перайманнем візантыйскай сімволікі (двухгаловы арол), Масква як бы пераймала і рэлігійную і палітычную місію Візантыі. Таксама ў той час адбылося і канчатковае вызваленне Масквы ад татарскай залежнасці.

== Развіццё ==
Пачаткова ідэя «Трэцяга Рыма» мела найперш тэалагічны сэнс, звязаны з вызначэннем новай ролі расійскай царквы ў хрысціянскім свеце, яе міжнароднага становішча і яе становішча ў Расіі, ў дачыненні да царскай улады. Расійская дзяржава прызначалася гэтай ідэяй быць прытулкам «праўдзівага хрысціянства» (гл. [[рэлігійны правідэнцыялізм]]).

Але ў такой ідэі існаваў і іншы аспект, у якім праваслаўе абвяшчалася «рускім», а Расійская дзяржава — адзінай «праўдзіва хрысціянскай», і ў гэтым сэнсе – усясветнай дзяржавай. Гэты аспект быў хутка заўважаны маскоўскімі царамі, якія ўбачылі ў ідэі тое, што было сугучна іх уласным памкненням да ўмацавання палітычных пазіцый Масквы і да ўмацавання [[самаўладдзе|самаўладдзя]] (гл. [[самадзержац]], [[самаўладдзе]], [[цары маскоўскія]]). Новы рэлігійны статус Масквы рабіў яе цэнтрам хрысціянскага свету, а маскоўскага цара ператвараў ва «ўсетрымальніка», які не быў адказным перад людзьмі, і ні з кім не дзяліў «давераную» яму ўладу, у тым ліку і з царквой.

Такім чынам, адбылося пераарыентацыя ідэі, ад ўвасаблення рэлігійнага правідэнцыялізму да сродку ідэйна-палітычнага абгрунтавання ўзвышэння Масквы як дзяржавы.

{{літ|{{крыніцы/Скрыннікаў Трэці Рым}}}}
{{літ
|{{крыніцы/Скрыннікаў Трэці Рым}}
| Новикова Л., Сиземская И. Русская философия истории
}}

Версія ад 12:59, 25 красавіка 2009

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызнч: ідэалагема ў палітычнай думцы Маскоўскай дзяржавыРасійскай імперыі.

Азначае, на думку яе стваральнікаў і выкарыстальнікаў, тое, што пасля падзення Канстанцінопаля («другога Рыма») яго духоўная (праваслаўная) і палітычная спадчына перайшла да Масквы (потым да Расіі), а горад Масква, пасля старажытнага Рыма і Канстанцінопаля, стаўся сусветным цэнтрам і асяродкам праваслаўнай («сапраўднай») рэлігійнасці.

Значэнне і ацэнкі

Ідэалагема з'явілася сэнсавай асновай месіянскай канцэпцыі часоў утварэння Расійскай цэнтралізаванай дзяржавы, і можа быць названая своеасаблівым пралогам да рускай філасофіі гісторыі, які ў значнай меры вызначыў месіянскі кірунак і праблематыку яе развіцця.

Ідэя «Трэцяга Рыма» з'явілася і своеасаблівым асяродкам росту расійскай нацыянальнай самасвядомасці, якая тады толькі ўзнікала.

На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.

Узнікненне

Ідэя пераймання Масквой візантыйскай спадчыны ўзнікла ў апошняй чвэрці 15 ст., пасля падзення Канстанцінопаля і наогул Візантыі, калі найбольшай праваслаўнай дзяржавай засталося Маскоўскае вялікае княства, якое ў гэты час няспынна нарошчвала сваю магутнасць. Вялікія князі маскоўскія паслядоўна падпарадкоўвалі сабе ўсе землі колішняй Русі, якія не ўвайшлі ў Вялікае княства Літоўскае, а вялікі князь Іван III быў жанаты з візантыйскай цароўнай Соф'яй (Зояй) Палеалог.

Першым, на думку Скрыннікава, аформіў такую думку святар Зосіма, адзін з духоўных і кніжных людзей пры двары Алены Валашанкі, жонкі сына Івана III. Зосіма ў сваім «Выкладзе пасхаліі» («Изложение пасхалии»), пададзеным маскоўскаму сабору ў 1492, вывеў пахвальнае слова «самадзержцу» Івану III за вернасць Русі (Маскоўскай) Богу і праваслаўю. Гэта, словамі Зосімы, ператварала Маскву ў «новы Царград», а Іван III называўся ім «новым царом Канстанцінам» над «Масквой і ўсёй Рускай зямлёй і іншым многім землям гаспадара». Шлюб Івана III з візантыйскай цароўнай у творы Зосімы не ўзгадваўся.

Развіццё ідэі візантыйскай спадчыны атрымала ў «Сказанні аб князях уладзімірскіх», дзе даводзілася, што уладзімірскія князі здаўна пародненыя з візантыйскім імператарскім домам і з'яўляюца яго нашчадкамі; з гэтага вынікала б, што «грэцкае» (візантыйскае) сваяцтва удзельнага князя Васіля не мае значэння. Абгрунтоўваючы законнасць каранацыі Дзмітрыя, унука Івана III, кніжнік склаў легенду аб візантыйскім імператары Канстанціне Манамаху, які быццам даў царскія рэгаліі («шапку Манамаха») унуку Уладзіміру Манамаху Кіеўскаму, быццам дзеля таго, каб увесь праваслаўны народ стаў пад уладу Візантыйскай імперыі і «вялікага самадзяржаўства вялікай Русі».

Нарэшце, ідэя аб перавазе маскоўскага праваслаўя над візантыйскім і аб унікальнай гістарычнай місіі Масквы набыла сваё найбольш вядомае выражэнне ў пасланні Філафея, пскоўскага манаха, да вялікага князя Васіля III (паміж 1514 і 1521). Развіваючы тэзіс аб богастаўленай еднасці ўсяго хрысціянскага свету — «Рамейскім царстве неадольным», якое склалася ў часы імператара Аўгуста, калі жыў і дзеіў Хрыстос, Філафей даводзіў, што першым сусветным цэнтрам быў стары Рым, за ім новы Рым — Канстанцінопаль, а пасля іх узнік трэці Рым — Масква: «Два Рымы палі, а трэці стаіць, а чацвёртаму не быць». Прычынай падзення Канстанцінопаля сталася, словамі Філафея, духоўная здрада, здача перад каталіцтвам, і падзенне двух царстваў ачысціла месца для Маскоўскага праваслаўнага царства. Такім чынам, на думку Скрыннікава, ідэя ўсясветнай ролі Масквы мела ў Філафея больш сакральны, чым імперскі сэнс.

Ідэі Філафея імпанавалі маскоўскаму двару, але, на думку Скрыннікава, няма доказаў таго, каб тэорыі Філафея набылі характар афіцыйнай маскоўскай дактрыны. Сам Васіль III, грэк па маці, ганарыўся сваяцтвам з візантыйскай імператарскай дынастыяй і цікавіўся грэка-італьянскай культурай, а грэкі пры вялікакняскім двары сустрэлі нападкі на артадаксальнасць візантыйскай царквы з абурэннем. Фактычнае засвойванне ідэі Масквы як «трэцяга Рыма» адбылося, разам з умацаваннем самаўладдзя і афіцыйнай царквы, ужо ў часы Івана IV, у часы яго найбольшых ваенных поспехаў.

Падставы

Падставы ідэі

Ідэя, выражаная Філафеем, аб'яднала ў сабе рысы распаўсюджанай у многіх краінах тэорыі «Вечнага Рыма». У Расіі праваднікамі гэтай ідэі выступілі кніжнікі з ліку «іасіфлянаў», якія перад 1520-мі гг. занялі паноўнае становішча ў Расійскай праваслаўнай царкве і ў афіцыйнай ідэалогіі. Развіваючы ідэі іасіфлянаў, фармулёўка Філафея выдзяляла ў тэорыі «Вечнага Рыма» новы аспект, які звязваў ролю Расіі як адзінай апоры праваслаўя з усясветна-гістарычным працэсам. Такім чынам, у фармулёўцы Філафея былі аб'яднаныя і выражаныя дзве фундаментальныя ідэі: пераемнасці царстваў і богавыбранасці рускага народу. Абедзве гэтыя ідэі давалі прыймальнае для свайго часу растлумачэнне гісторыі і абгрунтаванне ўзвышэння Масквы і яе месіянскай ролі ў будучыні.

Ідэя Масквы як трэцяга Рыма мела і гістарычнае абгрунтаванне. Рэлігійная свядомасць Маскоўскай Русі, арыентаваная на Канстанцінопаль як цэнтр праўдзівай веры, пацярпела глыбокі шок пасля падзення гэтага цэнтру, спачатку духоўнага (Фларэнцыйская унія), а потым палітычнага (аблога Канстанцінопаля, 1453). Грамадская думка шукала адэкватнай замены гэтаму цэнтру, і такой заменай выглядала Масква, якая «перамагала няверных, збірала рускія землі і абараняла ўсе праваслаўныя народы».

Ідэя дакладна адлюстроўвала і тагачасныя палітычныя ўмовы — заканчэнне удзельна-родавага перыяду развіцця і пачатак фарміравання Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы, а разам з гэтым і змяненне палітычнай парадыгмы, прыход нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі. Прыйманню ідэі спрыяў і шлюб Івана III з візантыйскай цароўнай, хоць ужо і няіснага царства — такім чынам, разам з перайманнем візантыйскай сімволікі (двухгаловы арол), Масква як бы пераймала і рэлігійную і палітычную місію Візантыі. Таксама ў той час адбылося і канчатковае вызваленне Масквы ад татарскай залежнасці.

Развіццё

Пачаткова ідэя «Трэцяга Рыма» мела найперш тэалагічны сэнс, звязаны з вызначэннем новай ролі расійскай царквы ў хрысціянскім свеце, яе міжнароднага становішча і яе становішча ў Расіі, ў дачыненні да царскай улады. Расійская дзяржава прызначалася гэтай ідэяй быць прытулкам «праўдзівага хрысціянства» (гл. рэлігійны правідэнцыялізм).

Але ў такой ідэі існаваў і іншы аспект, у якім праваслаўе абвяшчалася «рускім», а Расійская дзяржава — адзінай «праўдзіва хрысціянскай», і ў гэтым сэнсе – усясветнай дзяржавай. Гэты аспект быў хутка заўважаны маскоўскімі царамі, якія ўбачылі ў ідэі тое, што было сугучна іх уласным памкненням да ўмацавання палітычных пазіцый Масквы і да ўмацавання самаўладдзя (гл. самадзержац, самаўладдзе, цары маскоўскія). Новы рэлігійны статус Масквы рабіў яе цэнтрам хрысціянскага свету, а маскоўскага цара ператвараў ва «ўсетрымальніка», які не быў адказным перад людзьмі, і ні з кім не дзяліў «давераную» яму ўладу, у тым ліку і з царквой.

Такім чынам, адбылося пераарыентацыя ідэі, ад ўвасаблення рэлігійнага правідэнцыялізму да сродку ідэйна-палітычнага абгрунтавання ўзвышэння Масквы як дзяржавы.

Шаблон:Літ