Адам Ягоравіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:


[[be-x-old:Адам Багдановіч]]
[[be-x-old:Адам Багдановіч]]
[[ru:Богданович, Адам Егорьевич]]
[[ru:Богданович, Адам Егорович]]

Версія ад 22:30, 26 красавіка 2009

Файл:Адам Ягоравіч Багдановіч, помнік.jpg
Помнік А. Багдановічу

Шаблон:Вызнч (20.3(1.4)1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3(6.4)), мяст. Халопенічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі раён Мінскай вобл. — 16.4.1940, Яраслаўль), этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык. Бацька М. Багдановіча.

У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жн. 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына). У 18851891 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля». Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 19201931 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям’і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў пра іх успаміны.

Творы

  • Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времен крепостного права. Гродно, 1894.
  • Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895
  • Страницы из жизни Максима Горького. Материалы к биографии Максима Богдановича. Мои воспоминания. Мн., 1965
  • Язык земли: Этнологический очерк. Ярославль, 1966.

Шаблон:Літ

У Сеціве