Лагойск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 90: Радок 90:


<center><gallery caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст." widths=150 heights=150>
<center><gallery caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст." widths=150 heights=150>
Выява:Łahojsk,_Tyškievič._Лагойск,_Тышкевіч_(N._Orda,_XIX).jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]], малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]]
Выява:Łahojsk, Tyškievič. Лагойск, Тышкевіч (N. Orda, 1864) (2).jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]], малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]]
Выява:Łahojsk, klaštar bazylanaŭ. Лагойск, кляштар базылянаў.jpg|[[Царква Яўлення Гасподняга і кляштар базылянаў, Лагойск|Царква і кляштар базылянаў]]
Выява:Łahojsk, klaštar bazylanaŭ. Лагойск, кляштар базылянаў.jpg|[[Царква Яўлення Гасподняга і кляштар базылянаў, Лагойск|Царква і кляштар базылянаў]]
Выява:Tyškievič Palace in Łahojsk.jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]]
Выява:Tyškievič Palace in Łahojsk.jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]]

Версія ад 19:49, 6 кастрычніка 2017

Горад
Лагойск
Руіны палаца Тышкевічаў
Руіны палаца Тышкевічаў
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
192 м[1]
Насельніцтва
12 950 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223110
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Лагойск на карце Беларусі ±
Лагойск (Беларусь)
Лагойск
Лагойск (Мінская вобласць)
Лагойск

Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. У 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У кан. XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства. У 1127 князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1180 горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.

Касцёл Св. Казіміра, XIX ст.

У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу, з 1392 — уладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[4]. У 1413 мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.

У пач. XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. У 1532 тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (15121522, 15341537), і ў Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[5]) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 вядомы навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і 2 рэгулярныя кірмашы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) 6 мая 1708 шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752[5] на месцы зруйнавага замка А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 18091860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[6].

У 18141819 тут збудавалі 2-павярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснавалі Віленскі музей старажытнасцей. Станам на 1861 у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 — цэнтр воласці Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) — народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.

У 1919 Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1998 Лагойск атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
  5. а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
  6. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
  7. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі