Мінская мужчынская гімназія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34: Радок 34:
[[Катэгорыя:Школы Мінска]]
[[Катэгорыя:Школы Мінска]]
[[Катэгорыя:Школы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Школы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Гімназіі Мінска]]

Версія ад 01:10, 14 кастрычніка 2017

Мінская мужчынская гімназія
Заснавана 1803
Закрыта 1919
Тып гімназія
Адрас Мінск, Губернатарская вул., 21

Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная установа Расійскай імперыі ў Мінску.

Гісторыя

У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793-1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 году; у тым ліку ў Мінску.

Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 году, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 году атрымала найменне гімназіі[1]. Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы. У 1844 году для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар'еўскай і Губернатарскай.

У 1812 году гімназічныя будынкі былі заняты  французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.

У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.

У 1838 году было забаронена  выкладанне ў гімназіі на польскай мове.

У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 году - 640.

У жніўні 1915 — лютым 1918 гг. у будынку гімназіі месціўся штаба Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуяваная у Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася у Мінск.

У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі», Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».

Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 году, быў напаўразбураны ў Айчынную вайну 1941—1945 гг. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць - на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.

Літаратура

  • Столетие Минской гимназии // Вестник «Русская школа». — 1904. — № 2.

Спасылкі

  1. Днём адкрыцця гімназіі лічыцца 24 студзеня; стагоддзе гімназіі святкавалася 11-12 снежня 1903 году - гл. Столетие Минской гимназии