Зборная В’етнама па футболе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Зборная В'етнама па футболе''' - нацыянальная зборная, якая прадстаўляе В'етнам на міжн...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:
* 2010 - паўфінал
* 2010 - паўфінал
* 2012 - групавы этап
* 2012 - групавы этап
{{soccer-team-stub}}
{{Азіяцкія футбольныя зборныя}}

Версія ад 09:05, 17 кастрычніка 2017

Зборная В'етнама па футболе - нацыянальная зборная, якая прадстаўляе В'етнам на міжнароднай футбольнай арэне. Кіраўніцтва камандай ажыццяўляе Федэрацыя футбола В'етнама.

Гісторыя

У 1950-70-х гадах існавала зборная Паўднёвага В'етнама. Яна ўдзельнічала ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянатаў свету і Азіі і ў 1956 і 1960 гадах, прабівалася ў чацьвёрку найлепшых каманд кантынента. Зборная Паўночнага В'етнама, якая дэбютавала ў 1956 годзе, па палітычных прычынах у міжнародных турнірах не гуляла і ўдзельнічала толькі ў таварыскіх матчах з камандамі з іншых сацыялістычных краін. Зборная аб'яднанага В'етнама правяла свой першы матч ў 1991 годзе, а з 1993 года яна ўключылася ў барацьбу за права згуляць на чэмпіянаце свету.

У 2007 годзе была адкрыта новая старонка ў гісторыі в'етнамскага футбола: В'етнам сумесна з Інданезіяй, Малайзіяй і Тайландам стаў арганізатарам Кубка Азіі, і зборная В'етнама ўпершыню прыняла ўдзел у галоўным футбольным турніры кантынента. Атрымаўшы перамогу ў дэбютным матчы з камандай ААЭ і згуляўшы ўнічыю з Катарам, падапечныя аўстрыйскага трэнера Альфрэда Рыдля прабіліся ў чвэрцьфінал кантынентальнага першынства, дзе саступілі толькі будучым чэмпіёнам - зборнай Ірака.

У снежні 2007 года Альфрэд Рыдль пакінуў пасаду трэнера зборнай В'етнама. На змену яму прыйшоў партугалец Энрыке Калышту, які працаваў са зборнай у 2002 годзе. Пад яго кіраўніцтвам В'етнам стаў пераможцам чэмпіянату АСЕАН 2008 года.

Выступленні на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету

  • 1994 - 2018 не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі

  • 1996 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2007 - чвэрцьфінал
  • 2011 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2015 - не прайшла кваліфікацыю

Чэмпіянат АСЕАН

  • 1996 - трэцяе месца
  • 1998 - другое месца
  • 2000 - чацвёртае месца
  • 2002 - трэцяе месца
  • 2004 - групавы этап
  • 2007 - паўфінал
  • 2008 - чэмпіён
  • 2010 - паўфінал
  • 2012 - групавы этап

Шаблон:Soccer-team-stub