Малдавяну: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Artsiom91 перайменаваў старонку Гара Малдавяну у Малдавяну па-над перасылкай
(Няма розніцы)

Версія ад 18:00, 17 кастрычніка 2017

Малдавяну

Малдавяну (рум.: Vârful Moldoveanu) — гара ў Румыніі. Вышыня над узроўнем мора — 2544 м, што робіць гару самым высокім пунктам краіны. Знаходзіцца Малдавяну ў самым цэнтры Румыніі, у горным масіве Фэгэраш (Паўднёвыя Карпаты) на тэрыторыі жудзеца Арджэш. Геалагічна складзеная з крышталічных парод. Схілы гары пакрываюць пераважна іглічныя лясы, вышэй размешчаны высакагорныя лугі. Бліжэйшы населены пункт — Вікторыя.