Татарскі мост (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Татарскі мост, Мінск у Татарскі мост (Мінск): робат перанёс старонку
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 10: Радок 10:
[[Катэгорыя:Татарскае прадмесце]]
[[Катэгорыя:Татарскае прадмесце]]
[[Катэгорыя:Старажоўка]]
[[Катэгорыя:Старажоўка]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1917 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе]]
[[Катэгорыя:1917 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1917 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1970-я гады]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1970-я гады]]

Версія ад 22:01, 20 кастрычніка 2017

Татарскі мост — колішні драўляны мост цераз р. Свіслач у Мінску, які злучаў Татарскае прадмесце з раёнам Старажоўкі (ад Мала-Татарскай вул. да вул. Старавіленскай і Семінарскага зав.). Мост размяшчаўся недалёка ад цяперашняга Гарбатага моста вышэй па цячэнні і з'яўляўся прамым працягам сучаснай вуліцы Заборскага.

Пытанне аб будаўніцтве Татарскага і Аранскага мастоў цераз Свіслач, якія павінны былі злучыць адпаведна Татарскае прадмесце і Ляхаўку з цэнтрам горада і стаць новымі транспартнымі артэрыямі, падымалася ў гарадскім упраўленні яшчэ ў 1909 г. Па іх меркавалася пусціць конны транспарт, разгрузіўшы цэнтральныя вуліцы і не разбураючы маставыя ў цэнтры горада. Аднак увасобіць у жыццё гэтыя планы ўдалося толькі ў 1917 г. пры садзейнічанні ваеннага ведамства[1]. Функцыянаваў да 1970-х гадоў.

Зноскі

  1. Газета «Вестник Минского губернского комиссариата», 1917 г.

Спасылкі