Беларусь (выдавецтва): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Беларусь, выдавецтва у Беларусь (выдавецтва): робат перанёс старонку
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 39: Радок 39:
{{Стаб|Эканоміка Беларусі}}
{{Стаб|Эканоміка Беларусі}}


[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1921 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе]]
[[Катэгорыя:1921 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1921 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Беларусь]]
[[Катэгорыя:Беларусь]]

Версія ад 22:04, 20 кастрычніка 2017

Выдавецтва «Беларусь»
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 18 студзеня 1921 года
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь, горад Мінск, праспект Пераможцаў, д. 11
Галіна Выдавецкая дзейнасць
Прадукцыя Кнігі
Колькасць супрацоўнікаў
  • 35 чал. (2011)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Сайт belarusbook.by

Кніжнае выдавецтва «Беларусь» — найстарэйшае беларускае кніжнае выдавецтва. Заснавана ў студзені 1921 года ў Мінску (Беларусь). Выпускае кнігі разнастайнай тэматыцы: па гісторыі, культуры, краіназнаўстве, этнаграфіі і іншым тэмам; у асноўным гэта поўнакаляровыя ілюстраваныя выданні, фотаальбомы; у праграме ёсць навукова-папулярныя, даведачныя, навуковыя, літаратурна-мастацкія, вучэбныя і іншыя выданні. Штогадовы выпуск складае каля 100 найменняў агульным накладам каля тысячы экзэмпляраў.

Агульныя звесткі

Выдавецтва «Беларусь» заснавана адпаведна пастанове ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года («Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»[1], якая была прынята ў студзені 1921 года ў адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 29 студзеня 1920 года[2]) як «Дзяржаўнае выдавецтва БССР» на базе заснаванага ў 1920 годзе «Беларускага оддзялення Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР»; з 1963 года мае назву «Выдавецтва „Беларусь“», з 1980 — «Рэспубліканскае ордэна Дружбы народаў выдавецтва „Беларусь“», з 1997 па 2000 — Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“»[3]. На аснове яго структурных падраздзяленняў былі створаны выдавецтва «Народная асвета» — у 1951 годзе, «Ураджай» — у 1961 годе, «Мастацкая літаратура» — у 1972 годзе. У 1980 годзе выдавецтва было ўзнагароджана адной з вышэйшых узнагарод таго часу — Ордэнам Дружбы народаў[4]. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ураджай»[5].

Зноскі

  1. Пастанова ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года «Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»
  2. Минск : энцикл. справочник / редкол. : П. У. Бровка (гл. ред.) и др. — Минск : Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедиит, 1980. — 424 с., 1,25 л. ил. — с. 80
  3. Новости (http://belarusbook.by)
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага САвета СССС «Аб узнагароджванні выдавецтва „Беларусь“ ордэнам Дружбы народаў»// Масква, Крэмль, 31 снежня 1980 г., № 3671-Х
  5. Сяргей Курыла. Выдавецтву «Беларусь» - 90 гадоў. Культура. Белтэлерадыёкампанія (18 студзеня 2011). Праверана 26 красавіка 2012.

Спасылкі


Шаблон:Стаб