Свабодная тэрыторыя Трыест: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 107: Радок 107:
[[Катэгорыя:Гісторыя Славеніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Славеніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Харватыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Харватыі]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1947 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе]]
[[Катэгорыя:Тэрыторыі з адмысловым статусам]]
[[Катэгорыя:Тэрыторыі з адмысловым статусам]]
[[Катэгорыя:Трыест (правінцыя)]]
[[Катэгорыя:Трыест (правінцыя)]]

Версія ад 22:17, 20 кастрычніка 2017

Горад-дзяржава
Свабодная тэрыторыя Трыест
Territorio libero di Trieste
Svobodno tržaško ozemlje
Slobodni teritorij Trsta
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Свабодная тэрыторыя Трыест у 1947-1954 гг.
Свабодная тэрыторыя Трыест у 1947-1954 гг.
< 
 >
 >

Сталіца Трыест
Найбуйнейшыя гарады Трыест, Капар, Піран, Умаг
Мова(ы) італьянская, славенская, харвацкая
Афіцыйная мова італьянская мова і Сербскахарвацкая мова
Рэлігія каталіцтва
Грашовая адзінка трыесцкая ліра («югаліра»)
Плошча 738 км²
Насельніцтва 330000 чалавек
Форма кіравання рэспубліка
Ваенны губернатар
 • 1947-1951 Тэрэнс Сідні Эйры, Мірка Ленац
 • 1951-1954 Томас Уінтэртан, Мілаш Стаматавіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свабодная тэрыторыя Трыест або Свабодная дзяржава Трыест (італ.: Territorio libero di Trieste, славенск.: Svobodno tržaško ozemlje, харв.: Slobodni teritorij Trsta) — падмандатная тэрыторыя ААН на тэрыторыі гістарычнага горада-дзяржавы ў Паўднёвай Еўропе, размешчанага паміж паўночнай Італіяй і Югаславіяй.

Гісторыя тэрыторыі

З 1382 года Трыест і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся ў складзе Аўстрыі і мелі змяшанае насельніцтва, якое складалася галоўным чынам з італьянцаў у горадзе і славенцаў і харватаў у сельскіх прыгарадах. У 1921 Італія анексавала Трыест, дзе пасля ўсталявання фашысцкага рэжыму пачаліся рэпрэсіі супраць славянскага насельніцтва, якія выклікалі у адказ тэрарыстычную дзейнасць з боку арганізацыі ТЫГР. У 1943 пасля капітуляцыі Італіі горад быў акупаваны Германіяй, а 1 мая 1945 вызвалены адначасова часцямі югаслаўскай і брытанскай армій.

Тэрыторыя была заснавана 15 верасня 1947 Саветам бяспекі ААН паводле ўмоў мірнага дагавора з Італіяй з мэтай захаваць раўнавагі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне і зменшыць рызыку тэрытарыяльных прэтэнзій паміж Італіяй і Югаславіяй. Кіраванне тэрыторыяй ажыццяўлялася ваеннымі губернатарамі, прызначанымі краінамі, якія кіравалі міратворчымі сіламі на тэрыторыі. Была падзелена па лініі Моргана на англа-амерыканскую зону A (горад Трыест і прылеглыя прыбярэжныя раёны) і югаслаўскую зону B (частка істрыйскага ўзбярэжжа). 5 кастрычніка 1954 у Лондане быў падпісаны дагавор, паводле якога зона A была далучана да Італіі, а зона B да Югаславіі. У 1975 тэрыторыя была фармальна распушчана паводле дагавора ў Азіма.

Тэрыторыя, не з'яўляючыся незалежнай дзяржавай, мела сваю валюту (трыесцкая ліра, фактычна італьянская ліра ў зоне A і югаліра ў зоне B) і паштовыя маркі.

У наш час (на 2009) тэрыторыя зоны A уваходзіць у склад італьянскай правінцыі Трыест, а зона B падзелена паміж Славенскім Прымор'ем і харвацкай жупаніяй Істрыя.

Зноскі

Спасылкі