Амерыканская футбольная канферэнцыя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Цяперашнія каманды: clean up using AWB |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 95: | Радок 95: | ||
[[Катэгорыя:Нацыянальная футбольная ліга]] |
[[Катэгорыя:Нацыянальная футбольная ліга]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе]] |
Версія ад 22:24, 20 кастрычніка 2017
Амерыканская футбольная канферэнцыя ( АФК ) (англ.: American Football Conference)) - адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). Каманды Кліўленд Браўнс, Пітсбург Стайлерз і Балтымар Колтс, якія выступалі ў НФЛ, пагадзіліся перайсці ў АФК разам з 10 былымі камандамі з АФЛ. Астатнія каманды НФЛ сфарміравалі Нацыянальную футбольную канферэнцыю (НФК). Пасля зліцця да АФК далучыліся пяць новых каманд, дзве каманды пакінулі яе.
Цяперашнія каманды
На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.
Плэй-оф
Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй АФК», каманды разыгрываюць «Ламар Хант Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды АФК выйгравалі Супер Боўл 20 раз (прадстаўнікі НФК-21).
Лагатып
Аб'яднаная ліга стварыла новы лагатып для АФК, які ўзяў элементы старога лагатыпа Амерыканскай лігі, у прыватнасці літару "А" і шэсць зорак. Лагатып АФК у асноўным заставаўся нязменным з 1970 па 2009 год. У сезоне 2010 года НФЛ прадставіла абноўленую эмблему АФК. Змены закранулі колькасць зорак, якіх засталося чатыры (чатыры зоркі сімвалізуюць чатыры дывізіёны АФК), таксама зоркі былі перанесены ўнутар літары.[1]
Зноскі
- ↑ Paul Lukas. But I Absolutely Refuse to Write About the Draft Caps . Uni Watch blog. Архівавана з першакрыніцы 6 May 2010. Праверана 16 April 2010.