Помнік Міхаілу Фрунзэ (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 13: Радок 13:
[[Катэгорыя:Кальварыя]]
[[Катэгорыя:Кальварыя]]
[[Катэгорыя:Міхаіл Фрунзэ]]
[[Катэгорыя:Міхаіл Фрунзэ]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1975 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе]]
[[Катэгорыя:1975 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1975 год у Мінску]]

Версія ад 22:25, 20 кастрычніка 2017

Помнік Міхаілу Васiльевічу Фрунзэ — помнік у Мінску, размешчаны ў Кальварыйскім скверы, каля будынка Фрунзенскага райвыканкома. Прысвечаны рэвалюцыянеру, аднаму з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкаму партыйнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу М. В. Фрунзэ. Помнік пастаўлены ў 1975 г., яго аўтарамі сталі скульптар Г. Мурамцаў і архітэктар А. Жалдакоў.

Апісанне

Помнік уяўляе сабой пагрудны бюст рэвалюцыянера вышынёй 1,25 м, устаноўлены па прамавугольным бетонным пастаменце вышынёй 2,25 м, абліцаваным шэрымі гранітнымі плітамі. Характарыстыка вобраза дасягаецца дакладным партрэтным падабенствам і дэталёвай прапрацоўкай рыс твару. На пастаменце факсіміле М. В. Фрунзэ. Уздоўж пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік, дэкаратыўныя насаджэнні, газоны, акаймаваныя бардзюрам з бутавых камянёў.

Літаратура

Шаблон:Помнікі Мінска